На запыт знайшоўся 231 артыкул

  1. 41
    барабан
    барабаніць як стары барабан. Чэрв. Няўхв. Пра пустую, гучную гаворку каго-н. Гілевіч 2007, 198.
    бокі параздувала як барабан. Лельч. Няўхв. Пра акруглыя бакі. З нар. сл., 180.
    галава што [табе] барабан [і такая ж пустая]. Брэсц., Мін., Чэрык. Няўхв. Пра абсалютна пустую, бяздумную галаву. ЛЦ, 44.
    жывот (трыбух) як (бы) барабан. Слон., Драг., Івац. Жарт. Пра напоўнены жывот, калі чалавек добра пад'еў. Высл., 320; Нар. лекс., 222; Юрчанка 1969, 137; ЗЗайкі.
  2. 42
    баравік
    Мухамор не баравік, ён не пойдзе ў залік. Пол. Прык. Пра адсутнасць карысці з мухамора, яго непатрэбнасць. ЗЛобача.
    як баравік. Мсцісл. Ухв. Пра моцнага чалавека. Юрчанка, 178.
    красен як боровик. Смал. п. Ухв. Пра здаровага, румянага старога. Добр., Смол., 37.
  3. 43
    барада
    лезці як казёл з барадою. Гл. казёл.
    насіцца як казёл з барадою. Гл. казёл.
    рабіць што як старца за бараду цягнуць. Гл. старац.
  4. 44
    баран
    Адзеўся як пан, а дурны як баран. Гл. пан.
    бляяць як дурны баран. Ваўк. п. Пагардл. Пра пустую, недарэчную гаворку. Federowski, 32.
    боўтнуць як баран у воду. Гродз. Пагардл. Пра нешта сказанае недарэчы. Цыхун, 178.
    вывалыты очы ек баран на ейця. Драг. Здзекл. Пра нейчы непрывабны погляд. Скарбы, 93.
    вылупіць вочы як баран на воўка. Слуцк. Пагардл. Пра няўцямнае ўзіранне ў штосьці незразумелае. Ляцкий, 6; Сержпутоўскі 1999, 124.
    вылупіць вочы як дурны баран. Ваўк. п. Пагардл. Federowski, 336. Тое ж.
    вытарапіцца на каго/на што як баран на новыя варота. Карэл. Пагардл. Нар. слов., 50. Тое ж.
    глядзець на каго/на што як баран на новыя вароты. Сен., Стаўб., Гом., Бабр., Мядз., Саліг. МК, 55; АВНЛ; ФА. Тое ж.
    глядзець на каго/на што як баран на стрыжаную аўцу (на запіску). Мсцісл. Насмешл. Пра здзіўлены, без разумення, позірк. Юрчанка, 178.
    глядзець на каго/на што як баран у Біблію. Іран. Пра тупое, няўцямнае разгляданне чагосьці. Янк., Пар., 40.
    глядзець на каго/на што як [дурны] баран [на ваду]. Ваўк. п., Сен. Пагардл. Federowski, 109; МК, 55. Тое, што вылупіць вочы як баран на воўка.
    дурны як баран. Ваўк. п., Сен., Маст. Пагардл. Пра вельмі тупога чалавека. Federowski, 86; Каспяровіч, 101; ФА.
    дывыцьця бы баран на воду. Кам. Няўхв. ЖН, 54. Тое, што глядзець як баран у Біблію.
    жыць як баран да восені. Зэльв. Пра бесклапотнае жыццё, не думаючы пра будучыню. ФА.
    жыць як баран да дзядоў. Зэльв. Даніловіч, 213. Тое, што жыць як баран да восені.
    жыць як баран да Пакроў. Ваўк. ФА. Тое, што жыць як баран да восені.
    жыць як баран да рэзі. Гродз. Цыхун, 180. Тое, што жыць як баран да восені.
    круціцца як дурны баран. Ваўк. п. Пагардл. Пра незразумелыя мітуслівыя дзеянні. Federowski, 153.
    кучаравы як баран. Гродз., Івац. Пра крэпка кучаравага, лахматага чалавека. СПЗБ 2, 594; ЗЗайкі.
    Мужык як баран: астрыжы, то ён зноў адрасце. Рэч. Прык. Пра здольнасці селяніна працай нажываць адабранае панам. Pietkiewicz, 379.
    набрухаціцца як баран. Насмешл. Пра бяздумнае, непатрэбнае аб'яданне. Носович, 35.
    пазіраць як дурны баран на ваду. Санько, 171. Тое, што глядзець як баран у Біблію.
    рабіць як баран на трыбух. Гродз. Няўхв. Пра працу, вынікі якой ідуць толькі на ежу. Цыхун, 191.
    разбірацца як баран па кнізе. Брэсц., Касц. Іран. Пра няўцямнае, тупое чытанне, разглядванне чаго-н. ЛЦ, 120.
    раскінуць ножкі як баран рожкі. Ушацк. Жарт. 1. Пра шырока разведзеныя ногі. 2. Пра жанчыну лёгкіх паводзінаў, у якой ногі разведзены (для любога ахвотнага), як рогі ў барана. Барадулін, 123.
    стаяць як муты баран. Няўхв. Пра панурага, празмерна спакойнага, бяздзейнага чалавека. ТС 1, 42.
    упарты (упірліў) як баран. Ваўк. п., Краснап., Мсцісл., Глыб., Глуск., Слон., Асіп., Докш. Няўхв. Пра занадта ўпартага, незгаворлівага чалавека. Federowski, 32; Бялькевіч, 460, 461; Высл., 406.
    утаропіцца як баран на новыя вароты. Лаг. Няўхв. Varłyha, 145. Тое, што глядзець як баран у Біблію.
    вылупіць вочы як воўк на барана. Гл. воўк.
    галава раскалочана як у барана. Мсцісл. Насмешл. Пра неахайную прычоску. Бялькевіч, 395.
    галава як у барана [уся ў кучаравых кацяках]. Барыс. Жарт. Пра кучаравую непрычасаную галаву. Мін.-Мал., 1974, 18. ≺ Кацяк - завіток.
    хыхлаччо як на дурным барану. Мсцісл. Няўхв. Пра неахайную прычоску. Юрчанка 1998, 281. ≺ Хахлаччо - непрыбраныя валасы.
    як бараны п'яныя. Карэл. Пагардл. Пра дурных і забіячных. Высл., 425.
    біцца як [тыя] баранэ. Зэльв. Іран. Пра няўступных, заўзятых забіяк. Нар. слов., 23.
    сцяцца біцца як [тыя] баранэ. Зэльв. Пагардл. Пра ахвочых да бойкі. Нар. слов., 23.
  5. 45
    барана
    валасы як барана. Краснап. Няўхв. Пра чые-н. рэдкія, жорсткія валасы. Бялькевіч, 349.
    галава як барана растрэсена. Ваўк. п. Няўхв. Пра растрапаную прычоску. Federowski, 99.
    зубы што барана. Шчуч. Няўхв. Пра чые-н. рэдкія зубы. СПЗБ 2, 329.
    цягацца як барана за свіннёю. Мсцісл. Няўхв. Пра недарэчнае хаджэнне, цяганне некага за некім. Юрчанка, 178.
    Пражыць як на баране праехаць. Гродз. Прык. Няўхв. Пра дрэнна, няўдала пражытае жыццё. Даніловіч 2010, 91.
    З жонкай як з бараной у лесе. Прык. Іран. Пра цяжкасці, нязручнасці жыцця жанатага мужчыны. Federowski, 366; Янкоўскі, 69.
    з кім як з бараной у лесе. Івац. Пра нязручнасці абыходжання з кімсьці. ЗЗайкі.
    ідзець як бараной грабець. Чэрык. Няўхв. Пра нязграбную, няўклюдную хаду. Бялькевіч, 138.
    схавацца як ліса пад бараной. Гл. ліса.
    схавацца як заяц пад барану. Гл. заяц.
    схавацца як лісіца пад барану. Гл. лісіца.
  6. 46
    барані, гл. баранні
  7. 47
    баранішніца
    крычаць як баранішніца. Асудж. Пра чыюсьці крыклівую гаворку. Носович, 15. ≺ Баранішніца - гандлярка абаранкамі. АВНЛ.
  8. 48
    баранні
    калаціцца як барані хвост. Гл. хвост.
    сэрца трапечыць як барані хвосцік. Гл. хвосцік.
    дрыжаць (трэсціся, матацца, біцца, скакаць) як баранні хвост (хвосцік). Гл. хвост.
    язычок лятае як баранні хвасток. Гл. хвасток.
  9. 49
    барановы
    целепацца бы барановы яйца. Гл. яйцо.
  10. 50
    баранчук
    кудраванькі як баранчук. Пра чыю-н. моцную кучаравасць. Носович, 15.
  11. 51
    баранчык
    кудлы на галаве у каго як баранчык. Памянш. Лоеў. Пра кучаравыя валасы. Янкова, 170.
    ершукі ўюцца як у баранчыка. Памянш. Лельч. Кучук, Малюк, 38. Тое ж.
  12. 52
    барвінак
    як барвінак віцца. Лельч. Фальк. Пра заляцанні хлопца. Кучук, Малюк, 11.
  13. 53
    барвінчык
    вочкі сінія як барвінчык. Памянш.-ласк. Слон. Ухв. Фальк. Пра чые-н. сінія вочы. Высл., 294.
  14. 54
    бардадын
    лезці ўсюды як бардадын [сераўно]. Клецк. Насмешл. Пра залішнюю цікаўнасць. Нар. лекс., 201. ≺ Бардадын - тут: адзінокі, беспрытульны чалавек. Відаць, скажонае бернардзін - манах каталіцкага ордэна.
  15. 55
    баркулабаўскі
    спяваць як баркулабаўскія старцы. Гл. старцы.
  16. 56
    баровы
    здаровы як рыжык баровы. Гл. рыжык.
  17. 57
    барон
    хадзіць як барон. Касц. Іран. Пра празмерна фарсістага важнага чалавека. Бялькевіч, 96.
  18. 58
    барсук
    лысы як барсук. Пра лысага чалавека. Янк., Пар., 97. ≺ Параўнанне з барсуком, відаць, таму, што ў яго морда белая. Але, магчыма, тут іронія: у барсука поўсць грубая і даўгаватая.
    сядзець як барсук у нары. Мін. Няўхв. Пра ціхае непрыкметнае існаванне. ЛЦ, 123.
    тлусты як барсук. Ваўк. п. Пра дагледжанага, сытага чалавека. Federowski, 312.
    у начальства як у барсука - у адну нару пяць выхадаў. Пра рознае стаўленне кіраўніцтва да падначаленых: у залежнасці ад адносін дае адмоўны ці станоўчы адказ. Аксамітаў, 264.
    зарабіць як Саўка на барсуку. Гл. Саўка.
  19. 59
    бархамотнік
    гразны як [тэй] бархамотнік. Бран. Няўхв. Пра неахайнага чалавека. Расторгуев, 49. ≺ Бархамотнік - абадраны, брудны, у рыззі чалавек.
  20. 60
    бархат
    мякенька як бархат. Лельч. Ухв. Пра нешта вельмі мяккае. Кучук, Малюк, 8. ≺ Бархат (аксаміт) - эталон мяккасці.

Паведаміць пра недакладнасьць