-
21
байструк
хадзіць як байструк. В.Дзв. Няўхв. Пра гультаяватага чалавека. СПЗБ 1, 153. Заўвага збіральніка.
шанцаваць каму як байструку. Іран. Пра адсутнасць шанцавання, удачлівасці. Ляцкий, 59, 6. -
22
бакала
дзівіцца як бакала. Пагардл. Пра марудлівае азнаямленне з чымсьці. Носович, 12. ≺ Бакала - рассеяны, няўважлівы чалавек. -
23
балабан
балбатаць як балабан. Люб. Няўхв. Пра празмерную, не думаючы, гаворку, балбатню. ДА. - 24
-
25
баландзюк
цягацца як баландзюк. Бых. Асудж. Пра неадпаведныя для працавітага чалавека паводзіны. ЖН, 88. ≺ Баландзюк - брадзяга, валацуга. -
26
балван, балбан
ляжаць як балбан. Гродз. Няўхв. Пра таго, хто не рупіцца працаваць, доўга спіць, нерухома ляжыць. Цыхун, 17. ≺ Балбан - балван.
стаяць як балван. Драг. Зняважл. Пра лянівага, затарможанага чалавека. СПЗБ 1, 157. -
27
балерына
хто як з мяне балерына. Гродз., Шчуч. Іран. Пра чалавека, які не адпавядае патрабаванням. Даніловіч, 227. -
28
балота
выскачыць як чорт з бурага балота. Гл. чорт.
Каму як балота, а каму як залота. Прык. Пра разнастайнасць стаўлення да каго-, чаго-н. Federowski, 21.
як балота гразкае. Маст. Асудж. 1. Пра асяродак, абставіны, што спараджаюць застой. 2. Груб. Пра вельмі дурнога, неразумнага чалавека. Даніловіч, 213.
як у балота ўкінуць што. Ваўк. п. Пра бясследнае, беззваротнае знікненне чаго-н., марнаванне. Federowski, 21.
як чорт з балота. Гл. чорт.
як чорт з маславага балота. Гл. чорт.
араць як чорт балотам. Гл. чорт.
калаціць як чорт балотам. Гл. чорт.
круціць як чорт балотам. Гл. чорт.
вадзіць як чорт п'янага па балоту. Гл. чорт.
дыбаць бы бусько по болоту. Гл. буська.
прывыкнуць як чорт к балоту. Гл. чорт.
ляпнуць (сказаць) як лапцем (атопкам) па балоце (па гразі) [пляснуў]. Гл. лапаць.
пахне як у балоце. Няўхв. Пра дрэнны, непрыемны пах. Ройзензон, 76.
скакаць як заяц на балоце - з купіны на купіну. Гл. заяц.
скакаць як хохлік у балоце. Гл. хохлік.
совесць як купіна ў балоце - мохам зарасла. Гл. купіна.
сядзець як чорт у балоце. Гл. чорт.
у каго совесць зарасла мохам як багна ў балоце. Гл. багна.
увязнуць як (бы) чорт у балоце. Гл. чорт.
хадзіць як бусел па балоце. Гл. бусел.
цякець з каго і плывець як ад чорта з балота. Гл. чорт.
што чарцей у балоце [жаніхоў]. Гл. чорт.
Язык у роце як чорт у балоце. Гл. чорт.
ляжаць ек лось у болоці. Гл. лось. - 29
- 30
- 31
-
32
балячка
пачырванець як балячка. Рэч., Чэрык. Кплів. Здзекл. Пра чыюсьці рэакцыю на нешта непрыемнае. Янкоўскі, 1968, 396.
гладзіць як балячку. Хоц., Мін. Іран. Пра вымушаную асцярожнасць, далікатнасць. ЛЦ, 50. - 33
-
34
бандоля
Доля як бандоля, а шчасце як мушкет. Прык. Жарт. Пра незайздросную долю. Federowski, 79. -
35
бандур
[от чоловерно] як полескі бандур. Жытк. Зняважл. Пра нязграбнага ці неразвітага чалавека. ТС 5, 293. ≺ Бандур - высакарослы хлопец. -
36
банк
хаваць што як у фінскім банку. Астр., Шчуч. Жарт. Пра надзейнае захоўванне чаго-н. Даніловіч, 261. - 37
- 38
- 39
-
40
баня
выпухтуліць каго як у бані. Шчуч. Пра фізічнае пакаранне, лупцоўку. СПЗБ 1, 365.
духота ўсёдна як у бані. Мсцісл. Пра моцна нагрэтае, душнае паветра ў памяшканні. Бялькевіч, 160.
напалена слова у бані. Смал. п. Добр., Смол., 452. Тое ж.
парнасць што ў бані. Слон. Высл., 362. Тое ж.
На запыт знайшоўся 231 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць