На запыт знайшоўся 231 артыкул

  1. 101
    біцца
    з дурным сварыцца як з вадою біцца. Гл. вада.
    з табою гаварыць як з вадою біцца. Гл. вада.
    як дурному бытыся. Гл. дурны.
  2. 102
    біць
    п'ець як з лука б'ець. Гл. лук.
    п'ець як з ружжа б'ець. Гл. ружжо.
  3. 103
    біч
    Галыш як біч, гуляка як сабака. Прык. Няўхв. Пра лайдака, які ўсё праматаў. Аксамітаў, 189.
    галыш як біч. Пруж. Пра зусім збяднелага, згалелага чалавека. Шейн, 475.
    Голы як біч, а востры як каса (сякера). Рэч. Прык. Пра чалавека беднага, неўплывовага, але з задзірлівым, вострым характарам. Pietkiewicz, 370; ТС 1, 60.
    Голы як біч, востры як меч. Прык. Шпилевский, 178; Носович, 67; Сержпутоўскі 1999, 24. Тое, што Голы як біч, а востры як каса.
    голы як біч. Івац., Люб. ФА; ЗЗайкі. Тое, што галыш як біч.
    круціцца як біч на цапільні. Дзярж. Іран. Пра чалавека, якому даводзіцца часта і шмат выкручвацца. АВНЛ.
    любіць як сабака біч. Гл. сабака.
    распусціцца як жыдоўскі біч. Гродз., Маст. Жарт. Пра чалавека, які паводзіць сябе надта свабодна, непаслухмяна. Даніловіч, 223.
    распусціць язык як хурманскі біч. Ваўк. п. Жарт. Іран. Пра чалавека, які надта разгаварыўся. Федароўскі, 127.
    Хоць гол як біч, да вумён як Саламон. Прык. Пра беднага, але вельмі дасведчанага чалавека. ПП 1, 408.
    паперці адкуль як з біча. Карэл. Пра імклівае выскокванне аднекуль, хуткі рух, перамяшчэнне. Высл., 361.
    біць як па снопе бічам. Гл. сноп.
    памагчы як бічам па вадзе. Астр. Іран. Пра немагчымасць штосьці зрабіць. СПЗБ 3, 374.
    як бічам па вадзе каму. Воран. Няўхв. Пра адсутнасць уплыву на каго-н. Даніловіч, 214.
    каласы як бічэ. Гродз. Ухв. Пра вялікія, цяжкія каласы. Сцяшковіч, 187.
  4. 104
    бічоўка
    каласы як бічоўкі. Лаг. Ухв. Пра вялікія, цяжкія каласы. Varłyha, 49.
  5. 105
    благі
    чапацца як благая скула. Гл. скула.
    як благая баба. Гл. баба.
    як благая свіння. Гл. свіння.
    гадзіць як благой скуле. Гл. скула.
    драцца як благі мацер'ял. Гл. мацер'ял.
    пхаць як у благі мяшок. Гл. мяшок.
    раз'ехацца як благія порткі: то там, то там баліць. Гл. порткі.
    біць як благога ката. Гл. кот.
  6. 106
    блакадны
    як з блакаднага Ленінграду. Гл. Ленінград.
  7. 107
    блашчыца
    сядзець як блашчыца ў шчыліне. Насмешл. Пра чалавека, які сцішыўся, схаваўся, прытаіўся. Янк., 431.
    вочы як у блашчыцы. Мін. Насмешл. Пра маленькія і невыразныя вочы. Высл., 295.
  8. 108
    блёкат
    бегаць як блёкату аб'еўшыся. Асудж. Пра мітусню як пры атрутных канвульсіях. Янк., Пар., 15.
    гаварыць як блёкату наеўшыся. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра няўцямную гаворку. Federowski, 108; ЗЗайкі.
  9. 109
    блізняты
    заўсёды ўдвух як арэхі-блізняты. Гл. арэх.
    родныя як блізняты. Пра вельмі блізкіх адзін аднаму людзей. Янк., 425.
  10. 110
    блін
    ламацца як грэцкі блін. Насмешл. Пра хуткую страту знешняга выгляду. БФГ, 171.
    лёгкі на ўспамін як з патэльні блін. Докш. 1. Пра часты і прыемны ўспамін. 2. Пра чалавека, які кожны раз з'яўляецца тады, калі пра яго ўзгадваюць. Высл., 341.
    марнавацца як грэцкі блін у торбе. Валож. Высл., 345. ≺ Грэцкі блін крохкі, ломкі і ў торбе хутка траціць выгляд. Тое, што ламацца як грэцкі блін.
    Ні то, ні сё - як гарэлы блін. Няўхв. Пра нягеглага работніка, нікчэмнага чалавека. Станкевіч, 139.
    прыставаць як кепскі блін. Няўхв. Пра настойлівае прыставанне, прыліпанне каго-н. да кагосьці іншага. Янк., Пар., 134.
    тонкі як блін. Маст. Насмешл. Пра нешта тонкае, пляскатае. Сцяшковіч, 610.
    цягацца што гусь з блінам. Гл. гусь.
    Праўда не шкварка - з блінамі не з'ясі. Гл. шкварка.
    нахватацца як сярбун бліноў. Гл. сярбун.
    Ілжэ як бліны пячэ: толькі шыпіць. Прык. Асудж. Пра таго, хто з лёгкасцю лжэ. ПП 2, 312.
    пячы як бліны. Жарт. Пра лёгкае, хуткае выкананне пэўнай працы. БПФС, 30.
    утрэскацца як чорт у кіслыя бліны. Гл. чорт.
    як бліны пячы. Мсцісл. Юрчанка 1977, 210-211. Тое, што пячы як бліны.
  11. 111
    бліскавіца
    мігнуць як бліскавіца. Ваўк. п., Слон. Пра хуткае, імклівае мінанне чаго-н. Federowski, 186; Высл., 346.
    сцебануць як бліскавіца. Пра нешта хуткае, рэзкае - удар, словы. Янк., Пар., 159.
    шпаркі як бліскавіца. Ваўк. п. Ухв. Пра рухавага, хуткага, імклівага чалавека. Federowski, 300.
    глядзець як гусь на бліскавіцу. Гл. гусь.
    схапіць як бліскавіцу. Іран. Пра немагчымасць нешта зрабіць, схапіць, атрымаць. Янк., Пар., 158.
  12. 112
    бліскаўка
    шпаркі як бліскаўка. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 300. Тое, што шпаркі як бліскавіца.
  13. 113
    блішчоны
    глядзець як дурань на боты блішчоныя. Гл. дурань.
  14. 114
    блудзень
    як блудзень [сваёй хаты не пазнаеш]. Дзятл. Асудж. Пра моцна п'янага. Жыв. сл., 6.
  15. 115
    блудзяшчы
    хадзіць як блудзяшчы. Чыж. Зласл. Пра чалавека, што бадзяецца, не пільнуецца дому. СПЗБ 1, 196.
  16. 116
    блудны
    хадзіць як блудная гаўца. Гл. аўца.
  17. 117
    блыха
    гонару што ў свінні блох. Гл. свіння.
    гонару як у сабакі блох. Гл. сабака.
    даўгоў як у сучкі блох. Гл. сучка.
    набрацца як Мурза блох. Гл. Мурза.
    набрацца як сучка блох. Гл. сучка.
    дзёргацца нібы блохі ў штанах. Гом. Пагардл. Пра нейкія нявартыя намаганні. АВНЛ.
    напасці як на мокрага блохі. Гл. мокры.
    як той, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б'е. Гл. салома.
    выпаўзці як блыха на пуза. Смарг. Іран. Насмешл. Пра чалавека, які раптам разбагацеў, выбраўся на віднае месца. ФА.
    прыткі як блыха. Беш. Насмешл. Пра кагосьці хуткага, рэзкага, імклівага. Каспяровіч, 255.
    скакаць як блыха ў штанах. Мін. Кплів. Пра нейчыя рэзкія, непрывабныя, нечаканыя падскокі, мітусенне. ЛЦ, 122.
    скакаць як блыха. Мсцісл. Кплів. Пра мітуслівыя рухі. Бялькевіч, 88.
    набрацца як сабака (цюцька) вошай. Гл. сабака.
  18. 118
    бляха
    блішчаць як вош на блясе. Гл. вош.
    выцыгаць як на гарачай блясе. Слон. Насмешл. Пра нейчае незайздроснае становішча, калі добра падпячэ. Высл., 299. ≺ Выцыгаць - падскокваць.
    падскокваць як кот на гарачай блясе. Гл. кот.
    брэмкаць як па блясе. Пра характэрны гук, лясканне. АВНЛ.
    як град па бляхе. Гл. град.
  19. 119
    бляшанка
    лысы як бляшанка. Насмешл. Пра лысую галаву. СПЗБ 2, 698.
  20. 120
    бляшка
    балабоніць як у бляшку. Мсцісл. Іран. Пра гучную гамонку. Бялькевіч, 97.

Паведаміць пра недакладнасьць