На запыт знайшоўся 231 артыкул

  1. 61
    барын
    жыць як за барынам. Мсцісл. Ухв. Пра прывольнае, бесклапотнае жыццё. Юрчанка, 183.
  2. 62
    барыня
    жыць як барыня. Віл. Ухв. Пра добрае, прывольнае, заможнае жыццё. Гілевіч 2007, 128.
    талія ў каго што ў барыні. Міл. Ухв. Пра тонкую талію. Бялькевіч, 122. ≺ Як успамін пра зацягнутых у гарсэты паненак.
  3. 63
    бас
    абед без мяса - як скрыпка без баса. Гл. скрыпка.
  4. 64
    басалыга
    ісці як басалыга. Вілен. Няўхв. Пра нязграбнага, але высокага чалавека. Sielicki, 159.
  5. 65
    басіна
    дрыжаць як жыд на басіне. Гл. жыд.
  6. 66
    басурман
    хадзіць як басурман. Беш. Асудж. Пра небяспечнага агрэсіўнага чалавека. Каспяровіч, 35. ≺ Басурман - тут: вораг-татарын, небяспечны чалавек.
  7. 67
    басяка
    ісці як басяка. Мсцісл. Пра асцярожную, мяккую хаду. Юрчанка, 178.
  8. 68
    батлен
    напіцца як батлен. Карэл. Няўхв. Пра крэпка п'янага чалавека. Высл., 352. ≺ Відаць, як успамін пра той час, калі батлейшчыкаў шчордра частавалі, у тым ліку і гарэлкай. Батлей - тут: батлейшчык.
  9. 69
    батон
    як Манька з батонамі. Гл. Манька.
  10. 70
    Батый
    як Батый прайшоў дзе. Няўхв. Пра поўны непарадак, неразбярыху дзе-н. ФСБМ 2, 17.
  11. 71
    баўтануць
    як у ваду баўтануць. Гл. вада.
  12. 72
    бац, гл. таксама пацук
    мокры як бац. Гродз. Няўхв. Пра вельмі мокрага, спацелага чалавека. Даніловіч, 241. ≺ Бац-пацук.
    спацець як бац. Гродз. Няўхв. Даніловіч, 241. Тое ж.
  13. 73
    бацвінінка
    хлопчык як бацвінінка. Памянш. Леп. Спачув. Пра слабенькае, кволае хлапчаня. ЗВалодзінай.
  14. 74
    бацька
    даглядаць каго як родны бацька. Слуцк. Ухв. Пра добры, шчыры догляд, клопаты. Сержпутоўскі 1999, 116.
    Старэйшы брат як другі бацька. Прык. Пра стаўленне старэйшых дзяцей у сям'і да малодшых. БФБ, 251. ≺ Старэйшы брат павінен быў апекаваць малодшых.
    шанаваць каго як роднага бацька. Слон. Ухв. Пра моцнае, шчырае шанаванне. Высл., 421.
    нож як для (да) роднага бацькі. Навагр. Няўхв. Пра тупы, ненавостраны нож. Даніловіч, 220.
    драць (запрасіць) што цыган за бацьку. Гл. цыган.
    запрасіць як чорт за бацьку. Гл. чорт.
    крычаць на каго як на роднага бацьку. Мін. Іран. 1. Відаць, пра нерашучы крык, бо на бацьку добрым людзям крычаць нельга. 2. Пра чалавека, які моцна крычыць на некага і тым яго крыўдзіць. ЛЦ, 83.
    так дорага хоча прадаць як цыган бацьку. Гл. цыган.
  15. 75
    бацькаў
    жыць як за бацькавай галавой. Гл. галава.
  16. 76
    бацькаўшчына
    цягне куды як [з гадамі] на бацькаўшчыну. Пра моцную цягу куды-н. Янк., Пар., 190.
  17. 77
    бачонак
    як бачонак. Мсцісл. Пра тоўстага чалавека, жывёлу. Юрчанка, 178.
  18. 78
    бачыць
    худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Гл. хлеб.
    стары як малы: што бачыць, то просіць. Гл. малы.
  19. 79
    башлык
    прапасці як Сымонаў башлык. Маст. Насмешл. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Даніловіч, 254.
    як Сымонаў башлык. Маст. Няўхв. Пра чалавека, які зусім апусціўся, дайшоў да непрыстойнага, нізкага. Даніловіч, 254.
  20. 80
    баярынь
    надзецца як баярынь. Сміл. Насмешл. Пра пышна разадзетага чалавека. Шатэрнік, 30.

Паведаміць пра недакладнасьць