21 лексікаграфічны // лексікалагічны // лексічны Лексікаграфічны. Які мае адносіны да лексікаграфіі - тэорыі і практыкі складання слоўнікаў. Лексікаграфічны зборнік. Лексікаграфічная работа. Лексікалагічны.… 22 лектарскі // лекцыйны Лектарскі. Які мае адносіны да лектара, характэрны для яго. Шыковіч не хлусіў: кожны раз, выязджаючы ў раён, ён браў у абкоме лектарскую пуцёўку. І.Шамякін.… 23 лёска // лёстка // лёсткі Лёска. Прымацаваная да вудзільна нітка (капронавая жылка і пад.) з рыбалоўным кручком на канцы. Лёска з'яўляецца адной з самых важных, самых адказных… 24 лілея / лілія // ліяна Лілея. Паэт., уст. Тое, што і лілія. У ціхай затоцы распусціліся лілеі. Здавалася, быццам не кветкі, а расцвіла сама рака, бо ўся вада была ўкрыта бела-жоўтымі… 25 ліманны // лімонны Ліманны. Які мае адносіны да лімана - заліва ў нізоўях ракі або салёнага возера паблізу мора. Месца нам спадабалася, і мы рашылі адпачыць на беразе.… 26 лінеены // лінейны Лінеены. Такі, на якім праведзены лініі для пісьма. Лінееная папера. Лінеены лісток. Лінейны. 1. Які мае адносіны да лініі; які мае выгляд лініі,… 27 лінючы // лінялы Лінючы. 1. Які лёгка ліняе, выцвітае, змяняе колер. Нейкая вельмі ж лінючая матэрыя: яшчэ зусім новая кофтачка, а за месяц выгарала на сонцы, пабялела… 28 ліпець // ліпнуць Ліпець. Разм. 1. Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-што-н.). Усё сяло абнесена высокім плотам. Пры ўездзе ледзь ліпяць на адной закрутцы вароты. С.Грахоўскі.… 29 ліставы1 / ліставы2 // лісцвяны / лісцевы / лісцёвы / лісцяны Ліставы1. Які мае адносіны да ліста дрэў; у лістах. [Марцін] ачышчаў стол ад свайго тытуню, і крышанага і ліставога. К.Чорны. || Які мае лісце; пакрыты… 30 літаральны // літарны Літаральны. 1. Які дакладна адпавядае чаму-н. Сінонім: даслоўны. У практыцы беларуска-ўкраінскага паэтычнага ўзаемаперакладу мы часта сустракаемся… 31 ліхтар // ліхтэр Ліхтар. Асвятляльны прыбор з крыніцай святла ў шкляным шары або ў футляры, скрынцы са шклянымі сценкамі. Недалёка на сценцы мігае закапцелы чыгуначны… 32 лотас // лотаць Лотас. Паўднёвая шматгадовая травяністая водная расліна з прыгожымі буйнымі кветкамі. [Лотас] - харчовая, лекавая і дэкаратыўная расліна. БелСЭ. Лотаць.… 33 людны // людскі // людскі Людны. Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны. На гэтай заазёрнай паўвыспе стаялі спрадвеку дзве людныя вёскі. Улетку сорак трэцяга года фашысты-карнікі… 34 лямеш // лямешка Лямеш. Частка плуга, якая падразае зямлю знізу. Сінонім: нарог. Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы. М.Капыловіч.… 35 лясісты // лясны Лясісты. Густа парослы лесам, багаты лесам. У гэтым глухім лясістым месцы, дзе лес часта саступаў месца балоту, трэба было разведваць кожны крок. К.Чорны.… 36 ляснік // ляснічы // лясун Ляснік. Даглядчык, вартаўнік лесу. Сялянства ад веку адносіцца да леснікоў з пашанай і бояззю, бо ад іх залежыць многае. П.Пестрак. Ляснічы. Загадчык…