41 небыль // небыт // небыццё / нябыт Небыль. Тое, чаго не было, не бывае; небыліца. - Няўжо, калі часам узвядуць на мяне якую небыль, ты не закінеш слова, Сямён Іванавіч? Т.Хадкевіч. Небыт.… 42 невыказны // нявыказаны Невыказны. Які цяжка ці немагчыма выказаць, перадаць словамі. Аж сэрца заходзілася ад хараства і невыказнай тугі, ад пачуцця адзіноты, ад жадання некаму… 43 недавер // недаверак // недавер'е // недавярак Недавер. Тое, што і недавер'е. Слухалі яго кіраўнікі вобласці ўважліва, але часам Мікола чытаў на іх твары недавер. І.Новікаў. Недаверак. Разм. Той,… 44 ненасытны // ненасычаны Ненасытны. Такі, якога цяжка насыціць, накарміць; пражэрлівы. Сінонім: ненажэрны. Двое сутак падрад наляталі чорныя, ненасытныя птахі. М.Лынькоў. … 45 непаразуменне // неразуменне Непаразуменне. Няправільнае ці недастатковае разуменне чаго-н., выпадковая памылка; адсутнасць узаемнага разумення. Усе, зразумеўшы сутнасць справы,… 46 непатрэбнасць // непатрэбшчына Непатрэбнасць. Адсутнасць патрэбы ў кім-чым-н. Непатрэбнасць у раскошы - гэта яго жыццёвы прынцып, яго натура. Непатрэбшчына. Тое, у чым няма патрэбы,… 47 непрадбачаны // непрадбачлівы Непрадбачаны. Такі, якога нельга было прадбачыць. Сінонім: нечаканы. І імчыць зялёны легкавічок за вёску, у непрадбачаны рэйс... М.Ракітны. Непрадбачлівы.… 48 непрывыклы // непрывычны Непрывыклы. Разм. Які не прывык да каго-чаго-н. Непрывыклыя да работы рукі сяк-так перакорпвалі дзялянку зямлі. К.Чорны. Непрывычны. Такі, да якога… 49 нераст // нерат Нераст. Адкладанне рыбамі ікры і апладненне яе. Толькі ў час нерасту збіраюцца самы сутак на трое ці каля гэтага ў невялікія чароды. В.Вольскі. Нерат.… 50 несумленны // несумненны Несумленны. Які страціў сумленнасць. Сінонім: нячэсны. Знаходзіліся такія куточкі, хоць і мала іх было, дзе несумленны чалавек, вядома, з хітрасцю… 51 несуцешны // несуцішны // несуцяшальны Несуцешны. Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць; надта моцны па сіле праяўлення (пра гора, смутак, слёзы і г.д.). Нешта падсвядомае падсказвала… 52 неўжывальны // неўжываны Неўжывальны. Які не ўжываецца, не выкарыстоўваецца. Неўжывальнае слова. Неўжывальны выраз. Неўжываны. Які не быў ва ўжыванні; якім не карысталіся.… 53 неўспрыімлівы // неўспрымальны Неўспрыімлівы. Які дрэнна ўспрымае, засвойвае, разумее што-н. Неўспрыімлівы вучань. Неўспрыімлівае дзіця. Неўспрымальны. Спец. Які мае імунітэт да… 54 нечуваны // нячутны Нечуваны. Які перасягае ўсё вядомае сваёй незвычайнасцю; небывалы. Больш за два тыдні ішлі бесперапынныя, нечуванай літасці баі. А.Кулакоўскі. Нячутны.… 55 нечуллівы // нячулы Нечуллівы. Які слаба ўспрымае знешнія раздражненні; пазбаўлены ўражлівасці; абыякавы. Да гэтага чалавека нічога не даходзіць: у яго зусім нечуллівае… 56 нешчаслівы // няшчасны Нешчаслівы. Пазбаўлены шчасця, радасці; які прыносіць няшчасце, гора. - У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая, - у… 57 ніжні // нізавы // нізінны // нізкі Ніжні. 1. Які знаходзіцца ўнізе; проціл. верхні. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. У.Краўчанка. 2.… 58 носчык // носьбіт Носчык. Рабочы па пераносцы чаго-н. Сінонім: насільшчык. Бацька ўсю зіму працаваў у горадзе грузчыкам, носчыкам дроў, дворнікам, але заробленых грошай… 59 нудзець / нудзіцца // нудзіць // нудзіць Нудзець. Тое, што і нудзіцца. Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. К.Чорны. Нудзіцца. Адчуваць нуду,… 60 нябачаны // нябачны Нябачаны. Які не сустракаўся раней, якога не даводзілася бачыць; незвычайны, выключны. У рамане «Векапомныя дні» даецца многа прыкладаў нябачанага гераізму…