101 бранябойка, -і, ДМ -бойцы; Р мн. -боек; ж. Разм. Процітанкавае бранябойнае ружжо. Пажылы барадаты мужчына з бранябойкай на плячы прагна, з захапленнем паглядаў навокал,… 102 бранябойны, -ая, -ае. Які прабівае браню; прызначаны для стральбы па браніраваных цэлях. Бранябойны снарад. Бранябойная куля. Бранябойнае ружжо. 103 бранябойшчык, -а, м. Стралок, узброены бранябойным ружжом. З другім браневіком “Кацюшы” не пашанцавала: яго паспяшаўся прабіць бранябойшчык з.. супрацьтанкавага ружжа.… 104 бранявежа, -ы, ж. Закрытая бранявая канструкцыя на танках, баявых машынах пяхоты, бронетранспарцёрах, бронепаяздах і пад. для размяшчэння ўзбраення і абароны асабовага… 105 бранявік, -невіка, м. Бронеаўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі. Вестка пра смерць камандзіра дайшла да нас у той час, калі мы ўбачылі браневікі.… 106 бранявы, -ая, -ое. Які мае адносіны да брані. // Пакрыты бранёю. [Аляксей] не ведаў стомы, цэлыя суткі праседжваючы ў сцюдзёным бранявым каўпаку. Мележ. 107 бранякатэр, -а, м. Браніраванае судна невялікага водазмяшчэння, прызначанае для баявых дзеянняў галоўным чынам на рэках. 108 браняносец, -носца, м. 1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце. Браняносец “Пацёмкін”. □ Сёмка-матрос, жартуючы, назваў параход браняносцам.… 109 браняносны, -ая, -ае. Пакрыты бранёю (у 2 знач.). Браняносны крэйсер. 110 браняпоезд, -а, М -дзе; мн. бронепаязды, -оў, м. Браніраваны поезд, прызначаны для баявых дзеянняў у паласе чыгункі. Гітлераўцы выслалі да месца дыверсіі браняпоезд.… 111 бранятанкавы, -ая, -ае. У выразах: бранятанкавыя войскі, бранятанкавыя часці — адзін з галоўных родаў войск сучасных армій, аснову якога складаюць танкі і самаходныя… 112 брас1, -а, м. Снасць на марскім судне, якая прывязваецца да рэяў для вярчэння іх у гарызантальнай плоскасці. [Гал. bras.] 113 брас2, -у, м. Асобы стыль плавання, пры якім рукі рухаюцца пад вадой. [Фр. brasse.] 114 брасіст, -а, м. Спартсмен, які плавае брасам. 115 брасістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да брасіст. 116 браскатаць, -качу, -кочаш, -коча; незак. Тое, што і бразгатаць. 117 браскацець, -качу, -каціш, -каціць; незак. Тое, што і бразгацець. 118 браскаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Тое, што і бразгаць. 119 браскотка, -і, ж. Тое, што і бразготка. 120 брат, -а; мн. браты, -оў; м. 1. Кожны з сыноў у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў. Бацька.. [Марынкі], Раман Дзянісавіч, маці і малодшы брат Міша…