161 брашпіль, -я, м. Лябёдка для спуску і падымання якара, размешчаная ў насавой частцы судна. [Гал. braadspil.] 162 брашура, -ы, ж. Неперыядычнае выданне ў выглядзе некалькіх збрашураваных лістоў друкаванага матэрыялу аб'ёмам звыш чатырох, але не больш чым 48 старонак, як правіла,… 163 брашуравальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да брашуравання. Брашуравальны цэх. // Прызначаны для брашуравання. Брашуравальная машына. 164 брашураванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брашураваць; брашуроўка. 165 брашураваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад брашураваць. 2. у знач. прым. Змацаваны ў выглядзе брашур. Брашураваная кніга. 166 брашуравацца, -руецца; незак. Зал. да брашураваць. 167 брашураваць, -рую, -руеш, -руе; незак., што. Сшываць або змацоўваць друкаваныя лісты кнігі, брашуры, часопіса і пад. адпаведна нумарацыі. Стомы пальцы рук не чуюць,… 168 брашуровачны, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да брашуроўкі. Брашуровачныя работы. 2. у знач. наз. брашуровачная, -ай, ж. Майстэрня, цэх, дзе робіцца брашураванне.… 169 брашуроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брашураваць; брашураванне. 170 брашуроўшчык, -а, м. Друкарскі рабочы. які займаецца брашуроўкай. 171 брашуроўшчыца, -ы, ж. Жан. да брашуроўшчык. 172 бровар, -а, м. Вінакурны завод; вінакурня. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі бочкамі з недалёкага панскага бровара. Бядуля. 173 броварны, -ая, -ае. Які належыць бровару, выкарыстоўваецца на бровары. Броварны чан. 174 броварскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бровара. Броварскія рабочыя. 175 броваршчык, -а, м. Майстар, які працуе на бровары. 176 бровы гл. брыво. 177 брод, -у, М -дзе; мн. брады, -оў; м. 1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, па якім можна перайсці, пераехаць; пераход, пераезд. [Хлопцы] глядзелі,… 178 бройлер, -а, м. 1. Кураня, якое гадуецца на мяса асобым спосабам. 2. Памяшканне, дзе гадуюць такіх куранят. [Англ. broiler.] 179 бройлерны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бройлера; прызначаны для бройлера. Бройлерная птушкагадоўля. Бройлерная фабрыка. Бройлерны рацыён. 180 бром, -у, м. 1. Хімічны элемент, цяжкая вадкасць, якая дае чырвона-бурую пару з рэзкім непрыемным пахам. 2. Лякарства для супакойвання нервовай сістэмы,…