241 бруха, -а, н. Разм. Тое, што і чэрава. [Вепр] па самае бруха грузнуў у дрыгве. Самуйлёнак. Сытае бруха да навукі глуха. Прыказка. / у перан. ужыв. Паўзуць… 242 бруханогія, -іх. Клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў. 243 брухаты, -ая, -ае. Разм. Таўстапузы, з вялікім жыватом. Шайдоб кінуў у сенцы сякеру і пайшоў у хлеў. Пагладзіў брухатую кабылу. Федасеенка. / у перан. ужыв.… 244 брухач, -а, м. Разм. Тое, што і пузан; пузаты. 245 бруцэлёз, -у, м. Заразная хвароба коз, авечак, свіней, буйнай рагатай жывёлы, здольная перадавацца ад іх чалавеку. [Ад уласн. імя.] 246 бруцэлёзны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бруцэлёзу; паражоны бруцэлёзам. Бруцэлёзнае захворванне. 247 бручка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. 1. Агародная караняплодная расліна сямейства крыжакветных. 2. зб. Караняплоды гэтай расліны жоўтага ці жоўта-белага колеру.… 248 бручкавы, -ая, -ае. Прыгатаваны з бручкі. Бручкавы сок. 249 бручкоўнік, -у, м. Бручкавае бацвінне, лісце бручкі. 250 брушка, -а, н. 1. Памянш. да бруха. // Разм. жарт. Тоўсты жывот (у чалавека). 2. Задняя частка цела членістаногіх. Брушка чмяля. 251 брушны, -ая, -ое. Які мае дачыненне да жывата, да поласці жывата. Брушныя плаўнікі. ○ Брушны тыф гл. тыф. 252 брушына, -ы, ж. Унутраная абалонка брушной поласці. Запаленне брушыны. 253 брушынны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да брушыны. Брушынная паверхня. 254 бруя, -і, ж. Вузкі бруісты паток вады; цурок. Неўгамонныя тры крыніцы б'юць, З першай — саснякі баравыя п'юць, А ў другой, крутой, веснавой бруі, Галасы свае… 255 брывасты, -ая, -ае. З вялікімі густымі бровамі. Шафёр, брывасты, з густой чупрынай, камлюкаваты і, відаць, дужы чалавек, не адказаў. Вышынскі. 256 брыво, -а: мн. бровы; Р броў, броваў і брывоў, Д бровам і брывам, Т бровамі і брывамі, М аб бровах і брывах; н. Дугападобная палоска валасоў над вачамі. Маня… 257 брывяны, -ая, -ое. Які мае дачыненне да брыва. Адкрыты лоб, сама смуглява, А што найбольш прывабна ў ёй [Марыне], Дык гэта вочы, іх аправа Пад тонкай дужкай брывяной.… 258 брыг, -а, м. Двухмачтавае паруснае судна 18—19 ст., ваеннае або гандлёвае. [Анг. brig.] 259 брыгада, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Вайсковае злучэнне, якое складаецца з некалькіх палкоў, батальёнаў або батарэй, а ў флоце — з некалькіх аднатыпных ваенных суднаў.… 260 брыгадзір, -а, м. 1. Ваенны чын у Расіі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам. 2. Кіраўнік брыгады (у 2 знач.). Брыгадзір механізатараў. Брыгадзір паляводчай…