341 брыццё, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брыцца, брыць. 342 брыць, брыю, брыеш, брые; незак., каго-што. Зразаць валасы брытвай да кораня; галіць. Брыць бараду. 343 брычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Лёгкі выязны вазок. Дзень і ноч тарахцелі сялянскія падводы, шляхецкія брычкі і панскія фаэтоны. С.Александровіч. Непадалёку… 344 брыючы. 1. -ая, -ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад брыць. 2. -ая, -ае; у знач. прым. У выразе: брыючы палёт гл. палёт. 3. Дзеепрысл. незак. ад брыць. 345 брыялогія, -і, ж. Раздзел батанікі, які займаецца вывучэннем імхоў. [Грэч. brуon — мох і logos — вучэнне.] 346 брэгет, -а, М -геце, м. Уст. Гадзіннік асобай канструкцыі, які адбіваў гадзіны і долі гадзін і паказваў лічбы месяца. [Ад імя французскага майстра — Breguet… 347 брэдзень, -дня, м. Тое, што і браднік. Дзед асцерагаўся нават падыходзіць блізка да.. [Міколкі з бацькам], калі яны выцягвалі на бераг таптуху або брэдзень. Лынькоў.… 348 брэднік, -а і -у, м. 1. -а. Дрэва ці высокі куст сямейства вярбовых; вербалоз. / -у, у знач. зб. Выкарчоўка брэдніку. 2. -у. Драўніна гэтага дрэва. 349 брэйд-вымпел, -а, м. Ваенна-марскі флаг паменшанага памеру і рознага колеру, прысвоены камандзірам злучэнняў караблёў, дывізіёнаў і старшаму па рэйдзе. [Гал. breedwimpel.]… 350 брэмсберг, -а, м. 1. Прыстасаванне для спуску грузаў па нахіленай плоскасці; механізаваны скат. 2. У горнай справе — падземная нахіленая горная вырабатка, прызначаная… 351 брэндзі, нескл., н. Гатунак каньячнага віна. 352 брэнзлі, -яў; адз. брэнзаль, -зля, м. Абл. Махры па краях у хустцы, настольніку і пад. — Добра, добра, мы вам адзначым,— з пагрозай сказаў.. [паліцай], цярэбячы… 353 брэнканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брэнкаць. 354 брэнкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Тое, што і брынкаць. [Антон:] — Мабыць, дзіўна гэта тут, каб старшыня ды на мандаліне брэнкаў? Савіцкі. 355 брэнкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да брэнкаць. 356 брэтонец гл. брэтонцы. 357 брэтонка гл. брэтонцы. 358 брэтонцы, -аў; адз. брэтонец, -нца, м.; брэтонка, -і, ДМ -нцы; мн. брэтонкі, -нак; ок. Жыхары Брэтані. 359 брэх, -у, м. Характэрныя для сабак, лісоў і некаторых іншых звяроў гукі. Заўважыўшы людзей і нарабіўшы брэху, з-пад хаты выбег пярэсты цыбаты сабака. Адамчык.… 360 брэцёр, -а, м. Уст. Чалавек, які шукае поваду, каб змагацца на дуэлі; дуэлянт, забіяка. [Фр. bretteur.]