181 бромавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да брому. 182 бромісты, -ая, -ае. Які мае ў сваім саставе бром. Бромісты натрый. Бромістыя солі. 183 броне... (а таксама браня...). Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам бранявы, браніраваны, напрыклад: бронедрызіна, бронетранспарцёр.… 184 бронеаўтамабіль, -я, м. Баявы браніраваны аўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі; бранявік; бронемашына. 185 бронедрызіна, -ы, ж. Баявая браніраваная дрызіна. 186 бронемашына, -ы, ж. Тое, што і бронеаўтамабіль. Разведка данесла, што ў вёску.. прыбылі немцы. Рэгулярнае войска з артылерыяй і бронемашынамі. Брыль. 187 бронетранспарцёр, -а, м. Баявая браніраваная аўтамашына, прызначаная для перавозкі пяхоты на поле бою і для разведкі. І вось з засадай параўняўся бронетранспарцёр з дзесяткам… 188 бронецягнік, -а, ж. Тое, што і браняпоезд. На пуцях стаяў мёртвы бронецягнік, палалі эшалоны з боепрыпасамі. Мележ. 189 бронза, -ы, ж. 1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі. Скульптура з бронзы. 2. зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву. Выстаўка бронзы. 3. перан.… 190 бронзавы, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да бронзы. // Зроблены з бронзы. [Багуцкі] так ударыў кулаком па стале, што перакулілася бронзавая чарніліца. Лынькоў.… 191 бронзаўка, -і, ДМ -заўцы; Р мн. -завак; ж. Жук падсямейства пласцінчатавусых з яркай металічнай афарбоўкай. 192 бронхапнеўманія, -і, ж. Запаленне лёгкіх, якое характарызуецца паражэннем найдрабнейшых бронхаў і пераходам запаленчага працэсу на лёгачную тканку; ачаговая пнеўманія.… 193 бронхаскапія, -і, ж. Метад даследавання дыхальных шляхоў (трахеі і бронхаў) пры дапамозе спецыяльнага прыбора. [Ад грэч. bronchos — горла і грэч. skopeō — гляджу.]… 194 бронхі, -аў; адз. бронха, -і, ДМ -нсе, ж. Разгаліненні дыхальнага горла, якія праводзяць паветра ў лёгкія. [Ад грэч. bronchos.] 195 бронь1 і (радзей) броня, -і, ж. Замацаванне якой-н. асобы або прадмета за кім-, чым-н., якое робіць іх недатыкальнымі для іншых, а таксама дакумент на такое… 196 бронь2. У выразе: бронь божа — тое, што і барані божа (гл. бог). 197 броня гл. бронь. 198 бросневы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бросні. 199 бросненне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. броснець. 200 броснець, -ее; незак. Пакрывацца, зацягвацца бросняй (пра вадкасць).