121 братавая, -ай, ж. Жонка брата. Пасля ж прыйшлося рознае пачуць ад брата, а ад братавай, — што і казаць... Брыль. 122 братазабойства, -а, н. 1. Забойства свайго брата. 2. Забойства чалавека свайго класа, сваёй нацыі, свайго народа ў часе вайны. І вось пайшло акопнае братанне. Братазабойства… 123 братазабойца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж. Забойца свайго брата. 124 братазабойчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да братазабойства (у 2 знач.). Братазабойчая вайна. 125 братанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. братацца. 126 братаў, -ава. Які належыць брату, здзяйсняецца ім. Братаў касцюм. □ Цяпер братава апека і клапатлівасць блізкіх да яго людзей атуліла.. [Ірынку]. Чорны. 127 братаўка, -і, ДМ -таўцы; Р мн. -тавак; ж. Аднагадовая травяністая расліна сямейства залознікавых. 128 братацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Станавіцца пабрацімамі. 2. Праяўляць братнія пачуцці; уступаць у цесныя сяброўскія адносіны. Ад.. [Віктара] крыху… 129 братачка, -і, м. Разм. Памянш. да братка. [Прахор:] — На табе, братачка, за гэта [за працу] гамбургскія боты. Зарэцкі. [Незнаёмы:]—А я ад вайны прывык да запальнічкі.… 130 братва, -ы, ж., зб. Разм. Таварышы, сябры. Шумнаю грамадою хлынула рабфакаўская братва. Колас. Хай бледны ад крыўды лірычны пакутнік Вядзе яшчэ з крытыкам бой,… 131 братка, -і, м. Разм. Ласкальная форма звароту да мужчыны. [Пніцкі:] — Яшчэ, братка дарагі, я.. пішу, што ў калгас я падаўся адразу пасля таго, як ты мне напісаў.… 132 браткі, -так; адз. няма. Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі, радзей белымі або рознакаляровымі кветкамі. Ужо зазелянеў агарод. Цвілі браткі.… 133 братні, -яя, -яе. 1. Уласцівы брату (у 1 знач.), родны. Братняя любоў да сястры. 2. Таварыскі, сяброўскі. Мы — беларусы з братняю Руссю Разам шукалі к шчасцю… 134 браток, -тка; мн. браткі; м. Разм. Ласк. Толькі ў форме зваротку. Тое, што і брат (у 3 знач.), братка. [Мікола:] — Пагавары, браток, зрабі ласку. Я хачу сам… 135 брат-сястра, брат-сястры, ж. Травяністая расліна сямейства залознікавых, від братаўкі. 136 братчына, -ы, ж. Гіст. Сялянская гулянка з пачастункам, якая арганізоўвалася ў складчыну пасля збору ўраджаю ці ў святочныя дні. 137 братэрскі, -ая, -ае. Тое, што і братні (у 2 знач.), брацкі (у 2 знач.). Але ёсць у вас [братоў] край, Ёсць радзіма на свеце, Дзе чакаюць вас маткі і дом, Дзе вы… 138 братэрства, -а, н. Братні саюз, братняя дружба. Першы фільм, які мы бачылі ў Празе, быў фільм пра баявое братэрства савецкіх і чэхаславацкіх танкістаў. Мележ. 139 браўнінг, -а, м. Аўтаматычны пісталет асобай сістэмы. Нявідны выхапіў браўнінг і выстраліў не цэлячыся. Колас. [Ад уласн. імя.] 140 браханне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. брахаць (у 1 знач.).