41 бразнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Моцна, з сілай упасці; грымнуцца, грукнуцца. Бразнуцца вобземлю. 42 бразнуць, -ну, -неш, -не; зак. 1. Утварыць кароткі звонкі гук, ударыўшы па металічным, шкляным ці інш. прадмеце. Я чуў, як зачыніліся вароты ў садку, як потым… 43 бразь, выкл. у знач. вык. Ужываецца ў знач. дзеясл. бразнуць, бразнуцца. А Марылька набрала кашы ды бразь лыжкай па лаве. Брыль. 44 брак, -у, м. 1. Недабраякасны тавар; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану. [Лявон:] — Як жа так! Хіба можна Вырабляць сягоння брак? Корбан.… 45 бракаванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. бракаваць (у 1 знач.). 46 бракаваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад бракаваць. 2. у знач. прым. Які мае дэфекты. Бракаваныя вырабы. 47 бракавацца, -куецца; незак. Зал. да бракаваць (у 1 знач.). 48 бракаваць, кую, куеш, куе; незак., каго-што. 1. Прызнаваць што-н. недабраякасным, заганным. Бракаваць тавар. // Адмаўляцца ад каго-, чаго-н., адвяргаць што-н.… 49 браканьер, -а, м. Той, хто займаецца браканьерствам. А браканьер пускае ў ход усе забароненыя прылады лоўлі і нават узрыўчатку. Вірня. [Фр. braconnier.] 50 браканьерскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да браканьера, да браканьерства. Браканьерскі спосаб палявання. 51 браканьерства, -а, н. Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеным месцы, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі. Было і такое, калі нехта трахануў толам плёс… 52 браканьерыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. Разм. Займацца браканьерствам. У калгас на работу [Сенька] не пайшоў і наогул адмовіўся ад усякай работы, а выбраў сабе іншы… 53 бракароб, -а, м. Той, хто дапускае брак у рабоце; нядобрасумленны работнік. — Мы, таварышы, — гаварыла майстар цэха,— спаборнічаем за тое, каб наш цэх стаў калектывам… 54 бракаробства, -а, н. Недабраякасная работа, якая прыносіць брак (у 1 знач.). Пасля майстра цэха выступалі слесары, токары, але ніхто адкрыта не асудзіў выпадку бракаробства.… 55 бракаўшчык, -а, м. Той, хто займаецца бракоўкай. 56 бракаўшчыца, -ы, ж. Жан. да бракаўшчык. 57 бракераж, -у, м. Вызначэнне сорту тавару, вырабу па вядомых яго якасцях, а таксама адбор недабраякасных тавараў, вырабаў. 58 бракёр, -а, м. Тое, што і бракаўшчык. 59 бракёрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бракёра. 60 бракнуць, -не; незак. Павялічвацца ў аб'ёме ад вільгаці, набухаць.