281 брыдотны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да брыдоты. Брыдотны выпадак. 282 брыдчэць, -эю, -эеш, -эе; незак. Траціць прыгажосць, станавіцца брыдкім; проціл. прыгажэць. 283 брыёнія, -і, ж. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гарбузовых; пярэступ. 284 брыёш, -ы, ж. Здобная булачка асобай формы. [Фр. brioche.] 285 брыжасты, -ая, -ае. З брыжамі. // Які мае край, падобны на брыжы. Справа, як затока, выступала цёмная брыжастая сцяна бору. Якімовіч. 286 брыжы, -оў; адз. няма. Вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборачкі, якой аздабляюць адзенне і інш. Тут ёсць абрус яе [Марынінай] работы З брыжамі белымі, як… 287 брыз, -у, м. Слабы вецер, які дзьме днём з мора на бераг, а ноччу — з берага на мора. [Фр. brise.] 288 брызантны, -ая, -ае. Здольны драбіць прадметы пры выбуху; разрыўны. Брызантны снарад. Брызантнае рэчыва. [Фр. brisant.] 289 брызгліна, -ы, ж. Кустовая расліна сямейства брызглінавых, якая ўтрымлівае ў сабе гутаперчу. Сям-там па лугавых грудах раскідаліся бародкі-кудзеркі астраўкоў, дзе… 290 брызглінавы, -ая, -ае. 1. Які адносіцца да брызгліны. Брызглінавы куст. 2. у знач. наз. брызглінавыя, -ых. Сямейства двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін, да… 291 брызент, -у, М -нце, м. Грубая непрамакальная парусіна. Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі, лёгенькі шост і “іжаўка” дзядзькі Антося, якая… 292 брызентавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да брызенту. // Зроблены з брызенту. Неўзабаве ў кантору да нас зайшоў чалавек у паношанай брызентавай спяцоўцы і падаў… 293 брызянтоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Разм. Плашч або накідка, пашытыя з брызенту. Цяпер у сваёй размаляванай брызянтоўцы Косця стаяў на рыштаваннях і малатком… 294 брык, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова брыкнуць, брыкнуцца і брыкнуць. 295 брыканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брыкаць, брыкацца. 296 брыкацца, -аецца; незак. 1. Біць нагамі, брыкаць. Конь спачатку не хацеў насіць чалавека на сваёй спіне, іржаў, брыкаўся. Бядуля. // Брыкаць адзін другога. Коні… 297 брыкаць, -а., -аеш, -ае; незак. Разм. Ускідваць нагамі. З двароў выбягалі жарабкі, люта ржалі, дыбіліся, брыкалі маладымі дужымі нагамі, нястрымна гойсалі па… 298 брыкаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго. Разм. Біць, удараць задняй нагой, заднімі нагамі (пра капытных жывёлін). Карова вельмі дачку любіла: Не брыкала яе, хвастом… 299 брыкет, -а і -у, М -кеце, м. 1. -а. Плітка, цаглінка з якога-н. спрасаванага матэрыялу. Тарфяныя брыкеты з'яўляюцца высакаякасным апалам. “Беларусь”. А Заслонаў… 300 брыкетаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брыкетаваць.