301 брыкетаваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад брыкетаваць. 2. у знач. прым. Які мае форму брыкетаў. Брыкетаваны торф. 302 брыкетавацца, -туецца; незак. Зал. да брыкетаваць. 303 брыкетаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. Рабіць з якой-н. бясформеннай масы брыкеты. Аўтар прапануе збіраць рэшткі драўніны на лесараспрацоўках, брыкетаваць… 304 брыкетны, -ая, -ае. Які мае адносіны да брыкету (у 2 знач.). Прафесар паказаў рукой на будынак. — У гэтай палове сама станцыя, — сказаў ён, — а злева сушыльнае… 305 брыклівы, -ая, -ае. Разм. Які мае звычку, схільнасць брыкацца. Орлік сапраўды быў благім канём: куслівым і брыклівым. Сіняўскі. 306 брыкнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Нечакана, раптоўна ўпасці. Брыкнуцца на роўным месцы. 307 брыкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. 1. Аднакр. да брыкаць. 2. Тое, што і брыкнуцца. 308 брыкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да брыкаць. 309 брыкун, -а, м. Разм. Пра таго, хто любіць брыкацца. 310 брыкуха, -і, ДМ -кусе, ж. Разм. Жан. да брыкун. 311 брыль, -я, м. 1. Тое, што і капялюш. Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы гарадскімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі… 312 брыльянт, -а, М -нце, м. Агранёны і адшліфаваны асобым спосабам алмаз (ужываецца як упрыгожанне).[Антон Максімавіч:] — Памятай, алмаз трэба доўга шліфаваць, каб… 313 брыльянтавы, -ая, -ае. Уласцівы брыльянту. Брыльянтавы бляск. // Упрыгожаны брыльянтам (брыльянтамі). Брыльянтавыя завушніцы. Брыльянтавы пярсцёнак. 314 брыльянцін, -у, м. Касметычны сродак для валасоў, які надае ім бляск. Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, пастрыжаны, як мелі звычай стрыгчыся нямецкія вайсковыя… 315 брыльянцісты, -ая, -ае. Падобны колерам на брыльянт. Серабрыцца снег, мігацяць незлічоныя мільёны брыльянцістых іголак. Лынькоў. Здавалася, вось-вось.. [вербы] заварушацца,… 316 брылясты, -ая, -ае. З вялікім брылём (у 1 знач.). Зноў папаліся лісічкі — раз, другі, а потым у бярэзніку на ўзбалотку знайшоў я абабак і брылястыя чырвоныя сыраежкі.… 317 брында, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. зневаж. Пра таго, хто без патрэбы ходзіць, сланяецца, нічога не робіць. Эх, брында ты, брында! Не слухаеш старога — скулу мець… 318 брындаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Хадзіць, совацца без патрэбы; сланяцца, нічога не робячы. [Ева:] — А прыйшоў [сын] з вайны калекам — купіў ружжо ды ўнадзіўся… 319 брынза, -ы, ж. Сыр з авечага малака. [Рум. brinzē.] 320 брынканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. брынкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.