Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  э  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  


На ваш запыт знойдзены 150 артыкулаў

  1. набірная, набярная — заразная хвароба (якой набіраюцца ад іншага).
    Грып хвароба набірная. Кароста, яна набярная хвароба, шанавацца трэба.
  2. наблізкую — наўпрасткі.
    Наблізкую тут не прайсці, балота топкае.
  3. набрыдзь — прыхадні, навалач.
    Уся набрыдзь да нас цягніцца.
  4. наведаме — як і належыць, само сабой зразумела.
    Ей сорак гадоў ужо наведамі.
  5. навея — завея, завіруха.
    Ад навеі ўсё ваколле бялеіць.
  6. навідку — навідавоку.
    Сяджу навідку, а кавалеры гужам-гужам, ды міма-міма.
  7. навіць — нават.
    Тут навіць сляпому відаць, што толку ня будзіць.
  8. навяліцца — наваліцца.
    На яго як навяліліся ўсе, адбіцца ня мог ніяк.
  9. навярнуцца — прыйсці, сустрэцца.
    Якраз і Багдановічыха навярнулася.
  10. навярсціся — патрапіць знянацку, папасціся.
    І адкуль ён навёрся? І не навярайся мне на вочы!
  11. нагаўрыць, натаўрыць — наваліць, нагрузіць.
    На стале ўсяго нагаўрана - толькі еш.
  12. нагбом — піць з усяго вядра, каўша.
    Пілі гора й нагбом і каўшом.
  13. нагладкую — цалкам, поўнасцю.
    Нагладкую разлічылася з зяцям.
  14. нагліца — мор, раптоўная хвароба, эпідэмія.
    Во якая нагліца навалілася, людзі як мухі мруць.
  15. наглянуць — прыгледзіць.
    Калі не прыду, ты тут наглянеш за малым?
  16. нагога — пыхлівы, задавасты, надзьмуты.
    Сядзіць нагога, ня бачыць нікога.
  17. нагруднік — бюстгальтар.
    У дзеўчынёшкі ўжо сісёнкі адскочылі, у нагруднічак просяцца.
  18. надаражацца — модзіцца; яшчэ — цвяліцца.
    Як надаражаецца - уся вуліца на яе глядзіць. Прывык толькі ўсім надаражацца, неслух.
  19. надаядлы — надакучлівы.
    Надаядлы горай за нахабу.
  20. надвор'е — дзядзінец, двор.
    Хоць жа па надвор'іку пахаджу, хоць жа на сваю мамульку пагляджу.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017