На запыт знайшлося 146 артыкулаў

  1. 1
    вабіць — прыманьваць, прыцягваць.
    Ляснік быў, як на ваўкоў ішлі, ён выў ваўком, вабіў іх.
  2. 2
    вавіла — мужчына, муж.
    Вавіла ёсь, дык і дзеці ёсь.
  3. 3
    ваган — тоўсты, пуцкалаваты малы.
    Сядзіць ваган, як маленькі пан.
  4. 4
    вада — урок, урачэнне.
    На мальца вада нейкая найшла, сохніць і сохніць.
  5. 5
    вададых — шустры, быстры, хваткі.
    Ну й ён вададых які!
    (Магчыма, іменне паганскага божышча.)
  6. 6
    вадзіцца — дазваляць сябе весці.
    Казёл не даецца вадзіцца.
  7. 7
    вадзіць — уракаць, шкодзіць.
    Хай табе ня вадзіць! (Не ўрачэ.) Хлеб у дарозі не завадзіць.
  8. 8
    вадзюга — вадзяністае варыва, без навару.
    Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку.
  9. 9
    вайлакі — валёнкі.
    Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець, мусіць, у яго ў галаве сто грам. Нага ў вайлаку - і мароз па баку!
  10. 10
    вайстрак — востры канец, вастрыё.
    Якраз у нажы вайстрак зламаўся.
  11. 11
    вайстранка — болька.
    Усё цела вайстранкі абсыпалі.
  12. 12
    валатоўка — курган, насып.
    А за валатоўкамі Доўжыца, рэчка-бягушка. Валатоўка была ў Крошыні, Букатачкай звалася.
  13. 13
    валяка — гультайка.
    Дзень паробіць, два не, такая валяка.
  14. 14
    валяны — павалены.
    Тут лес валяны, бура была ўсхадзілася.
  15. 15
    валяўка — прасталытка, гулявая, даступніца.
    З кім толькі ні валялася валяўка гэная, і яму загілела. І дачка ў яе валяка, валяшчая скурка.
  16. 16
    вандзэлак — хатуль, клунак.
    Бабкі, хапайце свае вандзэлкі.
  17. 17
    ванцак — боль у жываце.
    Ад ванцака зёлкі ў мяне ёсь добрыя.
  18. 18
    варанджацца — прыкідвацца, строіць з сябе.
    А не варанджайся ты дужа, быццам у цябе розум па патыліцы цячэць.
  19. 19
    варацакі — ваніты.
    У яго жывот хворы, даводзяць яго варацакі.
  20. 20
    варголы — даслоўна: голы вар.
    «Я табе, сынок, сягоння варголы звару», - жартавала мама.

Паведаміць пра недакладнасьць