Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
г/ґ  д  з  м  н  с  ш  


На ваш запыт знойдзены 9 артыкулаў

  1. егімора, гімора — пачвара; яшчэ — непрыгожая жанчына.
    Спі, неслух, а то егімора прыдзіць. Анця - гімора чыстая, а глядзі ты, якога хлопца забратала.
  2. еданіна — ежа, едзіва.
    Еданіны было - хоць пуза расперажы.
  3. еджанае — тое, што ўжо елі, спытвалі.
    Смятана ў слоіку няеджаная, запраўляй халаднік.
  4. езданіна — язда, паездзіны.
    Лепі дрэнная езданіна, нячым добрая хаданіна.
  5. еменка — бульба на спажытак.
    Еменка на емя, а семенка на семя.
  6. ендза — хто енчыць.
    Ад гэтай ендзы й сам заплачаш.
  7. енкат — енк.
    Каго ўжо там б'юць, што енкат такі стаіць?
  8. есціся — зацята брахаць, звадзіцца.
    Усю ноч сабакі еліся, не давалі спаць.
  9. ешчы — добры на ежу.
    Парасёнак папаўся ешчы, нейкая скварка к зіме будзіць.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017