На запыт знайшлося 92 артыкулы

  1. 1
    бабнік — малы, што не хоча аставацца без бабулі.
    А гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла.
  2. 2
    бабовішча — зямля, на якой раслі бабы.
    Цвіцела макоўка на бабовішчы, // Спі, мая дурнішча, на саломішчы.
  3. 3
    бавіцца, забавіцца — затрымлівацца.
    Схадзі, толькі доўга ня баўся. Дзе гэта наша мама бавіцца нешта. Як забавіцца ў гасцях, да начы дома німа.
  4. 4
    бавіць — забаўляць, глядзець малога; яшчэ — праводзіць час.
    Ён дзіцё бавіў. Ня робіць, а час бавіць.
  5. 5
    баган — багун.
    Баган добра ад клапоў хату ратуіць.
    (Магчыма, ад багны.)
  6. 6
    багатырка — багатая, багацейка.
    Равуць валы, равуць, // Багатырачку вязуць.
  7. 7
    бадэка — патарчака, нешта адрэчнае, няскладнае; яшчэ — няўмека, бязручка.
    Прывалок з лесу нейкую бадэку, хочаць зробіць кій сабе. Кусок чалавека - бадэка, у яго ўсё з рук валіцца.
  8. 8
    баёк — удзельнік бойкі, задзіра; яшчэ — маленькі бой, драчка.
    Свярбяць кулакі ў байка. Чым якая сварка, лепі маленькі баёк.
  9. 9
    байбас — пераростак, боўдзіла.
    Такі байбас - і ў першы клас!
  10. 10
    балабок — пустабрэх, балбатун.
    У балабока галава не баліць.
  11. 11
    балакі — аблокі, аблачыны.
    Па небі ходзюць такія цяжкія балакі.
  12. 12
    баламут — чмут, галавадур.
    Чмут-баламут, у чортавы лапці абут.
    (Мама тлумачыла: не баламут, а беламут, бо белае муціць.)
  13. 13
    балацюгі — зарослыя балоты.
    У балацюгах жывець страх.
  14. 14
    балмач — бесклапотнасць, бяздум'е, аблуда.
    Так і пражыў цэлы век балмаччу.
  15. 15
    бандыкі, бэндзі — несці малога заплеччу.
    Вазьмі сынка бандыкі - хай расцець вялікі.
  16. 16
    банкарт — байструк.
    Банкарты гуляюць у карты, а бацькавы дзеці ламаюць клеці.
  17. 17
    барабаніць — брынкаць, іграць.
    А на йскрыпку йграюць, // А на цымбалах барабаняць.
  18. 18
    барвічная — баравіковая, дзе растуць баравікі.
    Гэта самая барвічная мясціна.
  19. 19
    барляцца — вадзіць лыжкай ў варыве, квэцацца, вэдзгацца.
    Пабарляўся ў місі, а есці ня стаў. Не барляйся, а еш, што далі.
  20. 20
    барычное — насенне буракоў, морквы, капусты.
    Пагодай паспелі барычное пасеіць.

Паведаміць пра недакладнасьць