-
1
дабрапсуй — хто дабро псуе.
Купіла б мужыку пінжак, ды гэны дабрапсуй яго ўсё роўна зблоціць. -
2
дабрацца — пачаць, падрыхтавацца.
Ой, дзеўка, глядзі, дабяруся я да цябе! -
3
дабрына — збажына.
Сёлета дабрына надзіва ўрадзіла. -
4
дабура — дыбарам.
Вецер пер'е ў вераб'я дабура становіць. -
5
дадушы — далібог.
Дадушы, ня помню, як гэта ўсё было, а маніць ня ўмею. -
6
дажаўта — падрудзіць, давесці да жоўтага колеру.
Бульбу неяк было дажаўта паджарыць. -
7
даладон — упарты балбатун.
Ад гэнага даладона галава забаліць, суціху яму німа. -
8
далбак — дурань.
Гультаю й далбаку ўсе клапоту пабаку. -
9
далізоўка — прышчэпка.
З лесу дзічку прыняслі, далізоўку зробілі, прыдалізавалі, цяпер яблычкі садовыя смачныя. -
10
даліктун, даліктуха — пяшчотнік, спешчаны.
Такі ўжо даліктун - не дыхні на яго. -
11
далуках — на зямлі, падлозе, доле.
Восы выядуць ігрушы, толькі шалупкі ляжаць далуках. Рабёнак далуках ходзіць. -
12
далячэй — далей.
Віцебск ад нас далячэй, чым Лепля. -
13
данава — чыста адмыць, адчысціць.
Рачным пяском кацёл данава адшаравала. -
14
дапавалу — перабраць меру, паваліцца.
Як пойдзіць да той сіўкі, дык яна напоіць яго дапавалу. -
15
дапакатунку — да ўпаду.
Напіўся дапакатунку й крычыць ратунку. -
16
дапэўна — пэўна, дакладна.
Дапэўна ведаю - яны вяселля згуляюць. -
17
дарагоўля, даражыння — дарагавізна.
Сёлета такая дарагоўля, нічога недакупіцца. Страх ісці на базар, даражыння такая! -
18
дардоха — здаровая, дзябёлая.
Дардоха дзеўка - і ў кола і ў мяла. -
19
дармаватая — ладная (бульба, свіння), нічога сабе.
Сёлета, дзякаваць богу, бульба ўрадзілася дармаватая. -
20
дармавей — танней, дзешавей.
Яму дармавей былі работнікі.
На запыт знайшлося 97 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць