На запыт знайшлося 16 артыкулаў

  1. 1
    дзелізна — агрэх.
    Што баразна, дык дзелізна.
  2. 2
    дзеўчынёшка — дзяўчо, падлетак.
    Ужо дзеўчынёшка, а ўсё яшчэ ў лялькі гуляіць. І Стахванава дзеўчынёшка ўжо выладнела.
  3. 3
    дзеўчыцца — калі дзяўчо хоча пачуваць сябе дзеўчынаю, пераймаць дарослыя манеры.
    Ня вырасла да стала, а ўжо дзеўчыцца пачала.
  4. 4
    дзецяроб — у каго багата дзяцей.
    Руплівага дзецяроба баіцца хвароба.
  5. 5
    дзівіць, дзіваваць — здзіўляцца.
    Хто на яе дзівіць будзіць, на страхоцце такое?
  6. 6
    дзіклівы — дзікаваты, нелюдзімы.
    Малец дзіклівы, усіх дзічыцца, як у лесі вырас.
  7. 7
    дзічка — бародаўка.
    А наша баба ўмеіць дзічкі зводзіць.
  8. 8
    дзічына — здзічэлы выпас, луг.
    Выпасу німа - адна дзічына, калхоз усё абсеяў лубінам, луг заліло.
  9. 9
    дзюгнуць — выпіць, глынуць.
    Добра дзюгнуў, чуць сябе нясець.
  10. 10
    дзюк — дзёўб.
    Знайшоў пітух ягадзіну, дзюк - і курам аддаў.
  11. 11
    дзялёнка — папаска.
    Узяў дзялёнку сала ў дарогу.
  12. 12
    дзяло — клопат, справа.
    Вот маё дзяло якое.
  13. 13
    дзяннецца — світаць, днець.
    Ужо дзяннецца стала, а яго ўсё німа.
  14. 14
    дзяннік — двор, мясціна ў атачэнні хаты й гаспадарчых прыбудоў.
    З хлеву выйдзіш, і дзяннік загароджаны паміж хлевам і хатай, бываіць крыты.
  15. 15
    дзярноўе — дзёран.
    Каб знаў, абклаў бы магілку дзярноўем.
  16. 16
    дзяўчур — як бы паддзяўчына.
    Усё малая-малая, аж, глядзі ты, дзяўчур які.

Паведаміць пра недакладнасьць