На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    довеч — давеку.
    Касцюм у яго быў довіч як новы.
  2. 2
    дойкі — цыцкі ў каровы, казы.
    Яна ў мяне аказіла двойню, дойкі па кружцы, яна ў мяне аддоіцца.
  3. 3
    дойніца — дойная карова.
    У Грышчыхі добрая дойніца, малака ўсім хватаіць.
  4. 4
    досвіцце — досвітак.
    Ад досвіцця каня шукаю.
  5. 5
    досуг — дападлівы паўсюль.
    Куды ні павярніся, досуг гэны тут як тут.
    (Чуецца - дасягаць.)
  6. 6
    дохля — худы, лядашчы, галодны.
    Гэта дохлі такія ходзюць каля столу (каты).

Паведаміць пра недакладнасьць