На запыт знайшлося 38 артыкулаў

  1. 1
    цабэрак — тоўсты, няўвішны.
    Як яму, такому цабэрку, на работу далёка хадзіць.
  2. 2
    цагельнік — пячнік.
    Чуць знайшлі цагельніка, каб печку скласці.
    (Відаць, першапачаткова той, хто цэглу вырабляў на цагельні.)
  3. 3
    цалёўка — дошка.
    Паветку абабілі цалёўкамі.
  4. 4
    цалкі — цэлая, нярэзаная бульба.
    На вячэру зварым цалкі.
  5. 5
    цацкаць — любавацца, песціць у руках.
    Цацкаў-цацкаў і ў кішэнь узяў.
  6. 6
    цацотка, цаца — капызістая, напорыстая, прабіўная.
    Ты са сваей цацоткай яшчэ й наскачашся й наплачашся. Яна добрая цаца. Такіх цацаў многа ў срацы.
  7. 7
    цвердзь — цвёрдасць, трываласць.
    Лёд ужо - самая цвердзь.
  8. 8
    целяпаць — плявузгаць.
    Толькі языком целяпаіць, а нічога ня робіць.
  9. 9
    целяпень, целепень — няўклюда, няўдаліца.
    Целяпень у хаці, што пень.
  10. 10
    цемнік — хмыз, цёмнае кустоўе.
    Цемнік абступіў сцежку, аж страшна йсці. У такі цемнік убілася, ледзь на праталіну ўзбілася.
  11. 11
    ціплюкі — кураняты.
    Варона шмат ціплюкоў пахапала.
  12. 12
    ціснуцца — спяшацца, падавацца ў дарогу.
    Пакуль відна, цісніся дамоў.
  13. 13
    ціхама — употай, цішком.
    Гэта вы з маткай усё ціхама робіце.
  14. 14
    ціху — не хвалюйся, пачакай.
    Ціху, пойдуць дажджы, бульба атойдзіць.
  15. 15
    цмыгнуць, цмыргнуць — ударыць, грымнуць.
    Як цмыгнуў, дык ён і сеў.
  16. 16
    цот у цот — дакладна, адно ў адно.
    Доўг вярнуў цот у цот.
  17. 17
    цупкі — учэпісты.
    Пальцы ў яго цупкія, як ухопіцца, дык ня выпусціць.
  18. 18
    цуркі, цурачкі — аскепкі шкла, аскялёпкі, кавалачкі.
    Збан на дробныя цуркі разбіўся. Лясь на падлогу кілішкі - на дробныя цурачкі пабіліся.
  19. 19
    цурмень — цурок.
    Малы цярпеў-цярпеў ды як пусціць цурмень.
  20. 20
    цыблы — доўгія ногі.
    На сваіх цыблах яна й да Полацка дабяжыць.

Паведаміць пра недакладнасьць