На запыт знайшлося 179 артыкулаў

  1. 1
    забагацець — зрабіцца багатым.
    І забагацеў Мікіта, аж страшна.
  2. 2
    забарсаць — зашнураваць.
    Чаравік разбарсаўся - развязаліся шнуркі.
  3. 3
    забарсні — халяўкі.
    Халяўкі, якія забарсаваліся, і зваліся забарснямі. Снег ужо ў забарсні (глыбокі). Па забарсні снег (не дужа глыбокі).
  4. 4
    забаяцца — спалохацца.
    А я забаялася, што не застану іх.
  5. 5
    заблажыць, зблажыць — зашкодзіць.
    Табе не заблажыць схадзіць да лекара. Вып'еш паўшлянкі, і яна цябе зблажыць.
  6. 6
    забледыш — бледны, зніцелы.
    Забледыша й вецер убакі водзіць.
  7. 7
    заблуд — аблуда, атлум.
    Гарэлка заводзіць у заблуд іх.
  8. 8
    забражыцца — закіснуць, пачаць брадзіць.
    Ягады ўжо забражыліся, доўга ляжалі ў слоіку. Пі яблычны сок, пакуль не забражыўся.
  9. 9
    забратаць — абкруціць.
    Забратаў карову за рогі й павёў.
    (Відаць, ад аброці.)
  10. 10
    забрусець — зрабіцца цвярдым, як брус (пра вымя); яшчэ — пра твар (з адценнем агіды).
    У Гілёні віма забрусела. У гэнага начальніка й морда забрусела.
  11. 11
    забутэліцца — запіць.
    Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш.
  12. 12
    забыць — адбыць.
    Паспела сваю радоўку забыць.
  13. 13
    забягалаўцы — хто забягае выпіць на хаду.
    Забягалаўцы п'юць з чарак дый з карэлых яшчэ.
  14. 14
    забяліць, засівіць, прысівіць — трошкі забяліць булён, суп малаком.
    Троху суп забяліла, а ўсё ж ня посны. Малака - толькі засівіць капусту. Хоць трошкі прысівіш булён, усё ж смачней.
  15. 15
    завадзісты — пышны, багаты.
    Бярэзіна завадзістая пад вакном, аж на душы спакой.
  16. 16
    заваліцца — сканаць, памерці.
    Не дачакаюцца, каб я завалілася.
  17. 17
    завінацца — шчыра ўвіхацца.
    Яна так завінулася каля печы, што бліны самі на стол скакалі.
  18. 18
    завітушкі — маладыя качаны капусты.
    У мяне засталіся толькі завітушкі.
  19. 19
    завод — развядзенне, гадоўля.
    Купіла дзвюх курачак, а ўсё завод быў. Авечкі свайго заводу, воўна ў іх густая.
  20. 20
    заводлівая — купленая ці пакінутая на завод.
    Гэта заводлівая карова.

Паведаміць пра недакладнасьць