На запыт знайшлося 179 артыкулаў

  1. 121
    згайдамачыць — змарнаваць, згубіць, зглоціць.
    Столькі грошай згайдамачыў, а толку ніякага.
  2. 122
    згалавець — здурнець, з'ехаць з глузду.
    Што ты - згалавела, такое робіць? Саўсім згалавеў, вярзець здубавецця.
  3. 123
    зганяць — сканчацца.
    А гэта было - ужо зіму зганяла.
  4. 124
    згараны — звараны абы з чаго.
    Згарана з нечага - людзі ня свінні, усё з'ядуць.
  5. 125
    згірдзіцца — сканаць, акалець, счэзнуць.
    Скрыпеў-скрыпеў і згірдзіўся.
  6. 126
    зглабсціць — прыбраць да рук.
    І ня жыў, каб ня зглабсціць хоць што-небудзь.
  7. 127
    зглоціць — падзець некуды, закінуць, збаёдаць.
    І калі толькі паспеў зглоціць набытак? Куды ўжо зглоціла мяшалку?
    (Яўна - ад глытаць).
  8. 128
    згубля — страта.
    Па гэтай згублі жыць будзіш.
  9. 129
    згыркаць — згубіць, недзе падзець, зглуміць.
    Столькі дабра згыркаў і каб «дзякуй» сказаў. Згыркаў ужо недзе сцізорык.
  10. 130
    здабычлівы — хто ўмее здабыць, прыдбаць.
    Яна здабычлівая курыца й у шумі (смецці) нешта сабе ў дзюбку знойдзіць.
  11. 131
    зданькі — прывіды.
    Як сцямнелася, пачалі зданькі здавацца, у хаці даўно ніхто ня жыў.
  12. 132
    здзеіць — здзейсніць, зрабіць.
    Благое здзеіць лёгка, ды выправіць цяжка.
  13. 133
    здзержыць — стрымацца.
    На табе, учора дождж здзержаў, а сягоння як пачаў з паўдня, веялкай шумела-шумела ўсё.
  14. 134
    здобыч — пажытак.
    І пашоў шэры воўк на здобыч.
  15. 135
    здубавецця — усё сабранае абы-як, абы-што сказанае.
    Ён здубавецця вярзець, а мы слухаць павінны.
  16. 136
    здыхацца — аддыхацца.
    Не магу здыхацца, юшкі столькі з'ела за ўсе дні.
  17. 137
    здыхля, здыхлік, здыхляціна — нягеглы, змарнелы.
    Ня конь, а здыхля, такога хоць самога вязі.
  18. 138
    з'ежнае — ядомае, што можна есці.
    Там з'ежнага нічога німа.
  19. 139
    зжыцца — збяднець.
    Зжыўся - сабаку німа чым выгнаць.
  20. 140
    зжыць — перажыць.
    Быў чалавек з Атрошкава, чатыры жонкі зжыў.

Паведаміць пра недакладнасьць