На запыт знайшлося 158 артыкулаў

  1. 1
    кавалерыцца — калі хлапчаня пачынае заляцацца.
    Рана яшчэ табе кавалерыцца, малако на губах не абсохла.
  2. 2
    кавалёк, казялок — конік.
    Ад кавалькоў уся пожня зялёная.
  3. 3
    кавёлы — ногі (пагардліва); яшчэ — мыліцы.
    Прымі свае кавёлы, рассеўся. На кавёлах, як верабей, скачаць.
  4. 4
    кавялюга, кавяла; кавялюгаць — крывы, кульгавы, недалужны; кульгаць.
    Во, ужо кавялюгае сюды кавялюга гэны.
  5. 5
    кажалуп — хто скуру здзірае з жывёлін на бойнях.
    А на гарэ кажалуп жывець, Касцюком завуць.
  6. 6
    кажанець — слаба расці, паршывець (пра малога).
    У Плікаціхі малец гладка скажанеў, кажан кажанком.
  7. 7
    казлякі — вочкі ў бульбе.
    Чышчу бульбу з казлякамі - на лепшае часу німа.
  8. 8
    казляччы — казліны.
    Былі два кумпячкі казляччы, і ўсіх прыпасаў.
  9. 9
    казярэка — упірлівы, кажа ўпоперак.
    Як упрэцца казярэка - не згаворышся, ня ўпросіш. Навошта мне казярэка ў хаці?
  10. 10
    каламесніца — сумятня.
    Цэлы дзень сумесніца-каламесніца з хаты не пускаіць.
  11. 11
    калапніна — клопат, намаганне, завіханне.
    Калапніны многа каля яго, а толку мала.
  12. 12
    калахвосціць — трэсці, калашмаціць.
    Будзіць-будзіць яго, калахвосціць, а ён сабе спіць.
  13. 13
    калдунаватая — злямцаваная, збітая.
    На сабаку поўсць калдунаватая.
  14. 14
    калека, калечка — мянтуз.
    Іван злавіў два язі й калечку.
  15. 15
    калелікі — дрыжыкі, зябікі.
    Ужо калелікі бяруць на такім марозі.
  16. 16
    калёскі — каляска, вазоўнічак.
    Двое калёсак вады прывязла.
  17. 17
    каліва, каліўе — куст, націнне бульбы.
    Бульбу прапалола, аграблямі выграбла, усё ж калівіна якая будзіць. Сухое каліўе - паспела спешка (гатунак бульбы).
  18. 18
    калмак — кузлак.
    Хоць калмак сена дай карові.
  19. 19
    калоддзе — калоды.
    Дровы - адно калоддзя, тапор і той прыстаў.
  20. 20
    калом — невядома куды, праз зямлю.
    Як калом праваліўся серп, ніяк не знайду.

Паведаміць пра недакладнасьць