На запыт знайшлося 158 артыкулаў

  1. 81
    кіў — порух пальцам з грозьбай.
    Добры чалавек пабаіцца ківа, а благі не пабаіцца й кія, калі не паможаць кіў, не паможаць і кій.
  2. 82
    кічаўка — купіна на балоце; яшчэ — нос.
    Чорт ногі паламаіць на гэтых кічаўках. Нос як кічаўка.
  3. 83
    кішкаць — праганяць, турыць, пэндзіць.
    Адусюль яго кішкалі-кішкалі, нідзе не прыстаў.
  4. 84
    кладзі — кладкі, лагі (бёрны, на якія кладуць падлогу).
    Пярэйдзім рэчку ціраз кладзі. Кладзі трывалыя, падлога як звон.
  5. 85
    клецішча — месца, дзе стаяла клець.
    Усё клецішча дзядоўнікам парасло.
  6. 86
    клёк — розум, цямкасць, моц.
    У яго ёсь клёк у галаве. Пыхі многа, а клёку мала. Так ён схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць.
  7. 87
    клымаць, клыбаць — ледзь ісці.
    Клымаіць- клымаіць і на чарку паспеіць, клыма гэты. Клыбае памаленьку старая.
  8. 88
    клычыць — дапякаць, журыць.
    У цёмным лесе сава кугічыць, // А ў чыстым полі муж жонку клычыць: // Ты, жонка мая, людзям падмана...
  9. 89
    клышні — ногі.
    Як малая захварэла, дык матка клышні свае падняла, да ўрача пабегла.
  10. 90
    клюкатаць — кіпець.
    Вар аж клюкочаць.
  11. 91
    кляваць — ледзьве жыць, ліпець, знямоглець.
    Дзед ужо чуць кляваіць, на паповы сані збіраецца.
  12. 92
    кляты — праклёны, кляцьбёны.
    Ужо кляла яго мёртвымі клятамі. (Праклінала на смерць.)
  13. 93
    кляўшыць — біць, лупцаваць.
    Адвёў у цёмны кут і кляўшыць малога, а той маўчыць.
  14. 94
    кнігі — лёгкія ў жывёлы.
    Па такой пыльнай пашы пасуць, што ў Гілёні ўсе кнігі пяском забіла.
  15. 95
    кнораз — кнур.
    Яшчэ малы, а ўжо як кнораз бегаіць.
  16. 96
    колам — аблогай, нечапана.
    Увесь гарод колам ляжыць, німа каму робіць.
  17. 97
    комшыць — камячыць.
    Скомшыў газеціну й у «шпакоўню» пабег.
  18. 98
    конік — доўгая лава пад кут, ад стала да парога.
    Пра памерлага кажуць: на коніку ляжыць.
  19. 99
    корнік — хто вядзе плыты, сплаў.
    Ганкі (плыты) ў Рыгу ганяў, корнікам быў.
  20. 100
    корх — мера на шырыню далані.
    Давай змерым кій кархамі. Уручча ў Мікіты два кархі й два пальцы.

Паведаміць пра недакладнасьць