-
1
юга — завіруха, кудаса.
У хаце ў нас Бог жывець, а на вуліцы такая юга - свету белага не відаць.
(Украінскае юга — сухі туман, імга, мроіва.) -
2
юлёвы — фіялетавы.
Капу пахварбавалі ў юлёвае. -
3
юр — жарсць, пал.
Каму тое, каму сёе, а мне юр на ўме. -
4
юргіня — вяргіня.
І юргініну ўторкнула, усё ж букет весялейшы будзіць. -
5
юрок — ваўчок; яшчэ — юрлівы, жыгун.
Малы круціць юрок і сам, як юрок, круціцца. І гэны юрок бегаіць, як кнурок. -
6
юрыць — распальваць жарсць.
Калі юрыць, дык і пад хвастом гарыць. -
7
юхтовікі — юхтовыя боты.
Да калхозаў юхтовікі былі ў кажнага. Ён сабе юхтовікі справіў, ходзіць цяпер панам, і лёгка, і нага сухая.
На запыт знайшлося 7 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць