На запыт знайшлося 58 артыкулаў

  1. 1
    хабёл — хам, нахаба, неабчасаны.
    Хабёл прыдзіць і любую кампанію сапсуець.
  2. 2
    хаданіна, хадня — хадзьба.
    Тут болі хаданіны, чым той еданіны будзіць. Ад дурной хадні ногі прысталі.
  3. 3
    хадзімец — хадок, прыбыш.
    Заходзь у хату, хадзіміц, цябе чакаіць гасцініц.
  4. 4
    хадэра — хто дужа ходзіць, паўсюль дападае.
    Уседу хадэры німа, ходзіць, нікаіць.
  5. 5
    халадзёнка — халодная вада, якой абдаюцца ў лазні.
    Ліні яшчэ кварту халадзёнкі на камяні, пары нешта малавата. Не халадзёнку ліюць на гарачую жонку.
  6. 6
    халадзіна, халадэча — халоднае надвор'е.
    Такая халадзіна - з хаты выйсці страшна.
  7. 7
    халадзюткі — дужа халодны.
    Вада ў ручаі халадзюткая, аж рукі заходзяцца.
  8. 8
    халмак — кузлак.
    Даў каню халмак сена, каб не глядзеў у пустыя яслі. Мох звісаіць халмакамі са сцен.
  9. 9
    халодны — няродны.
    Няма ў яго родных - толькі халодны бацька ды халодная матка (вотчым, мачыха).
    Кажуць і на другую жонку - халодная жонка.
  10. 10
    халтама, халтамешка — няскладная, раскідзістая, несабраная.
    Паглядзі, халмата, якая сама. У халтамешкі вецір у галаве, туман у вачох.
  11. 11
    халяраваць — хвалявацца, нервавацца, капрызіцца.
    Як захаляруіць, дык мейсца ў хаці нікому німа. Не халяруй, супакойся, усё тваё табе будзіць.
  12. 12
    халярун — халерык.
    Халярун у гарачай вадзе купаны.
  13. 13
    ханабрыстая — ганарыстая, задавалістая.
    Дужа ханабрыстая, абы-хто не падойдзіць.
  14. 14
    хапіць — стане, будзе, хопіць.
    Шчасце як каму, а гора на ўсіх хапіць.
  15. 15
    хаплівы — увішны, быстры.
    Паспеіць зробіць, ён на работу хаплівы.
  16. 16
    хартаваты — галодны.
    Малец хартаваты - цэлы дзень на пасці.
  17. 17
    харчаваць — карміць, утрымліваць.
    І адзяваюць, і харчуюць іх там.
  18. 18
    харчавіты — ешчы.
    Парсючок такі харчавіты - усё есь.
  19. 19
    харчоўка — харчы.
    Харчоўку сваю бяры, не забудзься.
  20. 20
    харчыцца — харчавацца.
    Ці хрэн, ці гарчыца, абы нечым харчыцца.

Паведаміць пра недакладнасьць