На запыт знайшлося 28 артыкулаў

  1. 1
    крадзецтва — крадзёж, пакража, рабаванне.
    У крадзецтва кінулася твая дачка.
  2. 2
    крайней — неабходней, пільней.
    Давай, каму крайней трэба.
  3. 3
    крапаць — начыняць кілбасы, пхаць пальцам у кішку праз пярсцёнак, спецыяльную як бы лейку, альбо праз мясакрутку.
    Троху кілбас накрапала, малы быў падсвінак. Кола крапанай кілбасы суседцы аднясла.
  4. 4
    крапосць — моц.
    Дзеры й ломам білі, алі яны не паддаліся, - ты падумай, гэткая крапосць.
  5. 5
    красняк — здаровы, ружовашчокі.
    Яшчэ такі красняк, а ўсё кволіцца.
  6. 6
    красулля — прыгажуня.
    Прыехала гэная красулля й усіх хлопцаў звяла.
  7. 7
    кратавінне — нарытыя кратамі купкі зямлі.
    Увесь гарод у кратавінні, як завёўся крот.
  8. 8
    кратацца — рухацца.
    Як бы цяжка ні было, трэба кратацца, каб жыць.
  9. 9
    крок — шырынка.
    Зашпілі крок, а то пітуха свайго згубіш, вылеціць.
  10. 10
    кроклы — кроквы; яшчэ — тыповы, прыродны, характэрны.
    Глядзіш, к зіме ў сваю хату ўвойдзім, ужо й кроклы паклалі. Кроклы ўжо парашацілі, засталося драніцамі пакрыць - і страха гатова. Сімкін - кроклы жыд, з усіх вылучаіцца.
  11. 11
    круглёвіна — кружляк, круглы кавалак.
    Дзве круглёвіны здору таплёнага дала яму.
  12. 12
    кругловіна — яма, калдобіна.
    Дажджы прашлі, і ўсю дарогу кругловіны пабілі.
  13. 13
    кружнік — скручанае ў круг.
    Цэлы кружнік дроту валяецца.
  14. 14
    круканосы — гарбаносы; нос, як у крука.
    У Праксэды сын круканосы, а мужык з кірпатым носам.
  15. 15
    крупяная — з круп.
    Кашы крупяной наварыла, укруціла ў фуфайку, каб ня стыла.
  16. 16
    крутадушнік — няшчыры, двурушны, крывадушны.
    Німа яму веры, крутадушніку, вечна душой круціць.
  17. 17
    крутарог — з крутымі (гнутымі) рагамі (казёл); яшчэ — мужчынскі струмант.
    Ёсь у мяне крутарог, што шавеліць паміж ног.
  18. 18
    крутуха — порсткая жанчына; яшчэ — полька-крутуха.
    Яніна такая крутуха, на месцы ня ўседзіць ні хвіліны. Так уляглі ў польку-крутуху, - духі вон!
  19. 19
    круцікі — розная жамяра ў вадзе.
    Даланёй балацінку працісніш, здзюмухнеш круцікаў і п'еш.
  20. 20
    круціцца — пускацца ў блыт.
    Мужык з'ехаў, дык яна круціцца як сучка.

Паведаміць пра недакладнасьць