На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    ківок — п'яны.
    Ківок ківаіцца на вуліцы цэлы дзень.
  2. 2
    кілун — кнор.
    Свіння на кілуноў паднялася.
  3. 3
    кілуніна — сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка.
    Як закусіш кілунінай, аж салаўі на душы пяюць. Кілунінай закусіць - і пяршак як квасок здасца.
  4. 4
    кірмашовікі — пярэднія зубы.
    Кірмашовыя зубы - пярэжнія, а далі - кутнікі. У мяне яшчэ кірмашовікі свае, не казённыя.
    (Тыя, відаць, якія можна паказаць на кірмашы, на людзях, пасміхаючыся.)
  5. 5
    кірпачка — кірпатая.
    Такая кірпачка ладненькая, такая ўслужлівая, матка не нарадаваіцца з яе.
    (Ад кірпатага й прозвішча Кірпіч, Кірпічонак.)
  6. 6
    кісляць, кісляццё — кісляціна.
    Не ўзвар, а кісляць адна.
  7. 7
    кісялёўка — абгабляваная карчавешка, якая звычайна стаіць у парозе.
    Дажыліся, у хаці каб кісялёўка, гола. Нос як кісялёўка, а яшчэ задзіраіць яго.
  8. 8
    кіт; кітаваць — замазка для шыб; замазваць.
    Пайду ў краму купіць кіт, каб шыбы закітаваць.
  9. 9
    кіў — порух пальцам з грозьбай.
    Добры чалавек пабаіцца ківа, а благі не пабаіцца й кія, калі не паможаць кіў, не паможаць і кій.
  10. 10
    кічаўка — купіна на балоце; яшчэ — нос.
    Чорт ногі паламаіць на гэтых кічаўках. Нос як кічаўка.
  11. 11
    кішкаць — праганяць, турыць, пэндзіць.
    Адусюль яго кішкалі-кішкалі, нідзе не прыстаў.

Паведаміць пра недакладнасьць