На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    беганіна — бегатня, марныя клопаты.
    Беганіны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага.
  2. 2
    безздароўе — немач, хвароба.
    Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла.
  3. 3
    белата — белізна.
    Такой белатой аддаець лайно.
  4. 4
    беліна — бель (гатунак яблыкаў).
    А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі.
  5. 5
    белле — святочная апратка.
    Надзявайся, бабка, у белае белля, // Павязу я цябе з сабой на вяселля.
  6. 6
    белюга — белая гарэлка.
    Дай якой белюгі пацягнуць, а то ад віна галава баліць.
  7. 7
    беркавец — дзесяць пудоў.
    Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені.

Паведаміць пра недакладнасьць