На запыт знайшлося 17 артыкулаў

  1. 1
    бражджэль — сухая палка, кій, калі кінуць - бражджыць; яшчэ — усё высушанае.
    Ён ужо ўніз расцець, як бражджэль зробіўся. Бражджалёў напякла, німа чаго ўкусіць.
  2. 2
    брандзаваны — у бронзавай аздобе.
    Конь маляваны, хамут брандзаваны, толькі ў сваты ехаць.
  3. 3
    братавіты — дужа блізкі сябра.
    Ён мой сябра братавіты, як сабе, веру яму.
  4. 4
    брахлівы — фрывольны.
    Ад ейных брахлівых песняў аж у пятках колка.
  5. 5
    брацца — адыходзіць.
    Старыя па адным на той свет бяруцца.
  6. 6
    брацюлечка — ласкавае найменне брата.
    Спраўляў брацюлечка пярсцёнкі ў горадзі.
  7. 7
    бруд — гной пры нарыве.
    Скуліна прайшла, а стрыжэнь застаўся, бруд выйдзіць.
  8. 8
    бруёк, бруячок — рабацінне на вадзе.
    Сягоння бруёк маленькі. Бруячок, як на ляшчу луска.
  9. 9
    брухмень — пузач, брухач, пузацень.
    Такі брухмень - па зямлі пуза валачэцца.
  10. 10
    брыгаць — патрошку капаць, накрапаць.
    Дождж брыгаў-брыгаў ды так і не сабраўся пайсці.
  11. 11
    брыдзіцца — гідзіцца, грэбаваць.
    Я брыджуся такога кавалера, такога п'янюгі.
  12. 12
    брыдзь — брыда, брыдота.
    Не падыходзь да гэтай брыдзі.
  13. 13
    брызентовікі — брызентавыя пашлапні, туфлі.
    У брызентовіках добра ад даўгоў уцякаць.
  14. 14
    брызлае — закіслае малако.
    Вячэрашняе малако брызлае, толькі бульбу праганяць.
    (Брынза, думаецца, таго ж кораня.)
  15. 15
    брыка — спецыяльны воз для перавозкі сена, саломы, высокія бакі накрачаны жэрдкамі.
    Звычайна ў брыку месціцца да двух беркаўцаў сена. За дажджом прывёз яшчэ брыку сена.
  16. 16
    брысік — укормлены, дагледжаны, гладкі.
    Глядзі ты, які брысік вырас, - хоць на ім нажы йстры.
  17. 17
    брэд — спажыва, здобыч.
    Каза сама на брэд ходзіць, а казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца.

Паведаміць пра недакладнасьць