На запыт знайшлося 92 артыкулы

  1. 41
    блот — марнаванне.
    Піцаваў, працаваў, а ўсё ў блот пашло, як чорт зблоціў.
  2. 42
    блоціць — марнаваць, псаваць.
    Нечага козамі сена блоціць, яны й лыка з'ядуць. Толькі сукно зблоціў, а паліта не пашыў.
  3. 43
    блыт — блуд.
    Рана дзеўка ў блыт пашла, зблыталася з шантрапой.
  4. 44
    блытаўка — баламутлівая, падкая на мужыкоў.
    Зблытнуўся, сыйшоўся з нейкай блытаўкай.
  5. 45
    блэнда — валацуга, гулёна.
    І гэна блэнда ўжо цягнецца.
  6. 46
    блэндзіць — псаваць, блоціць.
    Ня блэндзі мурог такой касьбой.
  7. 47
    блядзець — бляднець.
    Зялёненькі вінаград // Урадзіўся напагляд. // Як Рыгорка паглядзеў - // Вінаградзік паблядзеў.
  8. 48
    блядэра — прасталытка.
    Надта ж заядлая блядэра, нічога ня скажаш.
  9. 49
    богамалельня — малельня, малітоўны дом.
    Там была жыдоўская богамалельня.
  10. 50
    бой — бойка.
    Ён пабіўся, дык за бой і адседзіў.
  11. 51
    боссю — басанож.
    Нікіпаравы малыя й зімой боссю з хаты вылятаюць. Боссю пойдзем па расе.
  12. 52
    бось — басата, галадранцы.
    Сабралася бось з усяго свету.
  13. 53
    боўтка — боўдзіла, бязмозглік.
    І гэта боўтка тут пад нагамі блытаіцца.
  14. 54
    бражджэль — сухая палка, кій, калі кінуць - бражджыць; яшчэ — усё высушанае.
    Ён ужо ўніз расцець, як бражджэль зробіўся. Бражджалёў напякла, німа чаго ўкусіць.
  15. 55
    брандзаваны — у бронзавай аздобе.
    Конь маляваны, хамут брандзаваны, толькі ў сваты ехаць.
  16. 56
    братавіты — дужа блізкі сябра.
    Ён мой сябра братавіты, як сабе, веру яму.
  17. 57
    брахлівы — фрывольны.
    Ад ейных брахлівых песняў аж у пятках колка.
  18. 58
    брацца — адыходзіць.
    Старыя па адным на той свет бяруцца.
  19. 59
    брацюлечка — ласкавае найменне брата.
    Спраўляў брацюлечка пярсцёнкі ў горадзі.
  20. 60
    бруд — гной пры нарыве.
    Скуліна прайшла, а стрыжэнь застаўся, бруд выйдзіць.

Паведаміць пра недакладнасьць