Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 68 артыкулаў

  1. выбіцца — спрацавацца, стаміцца.
    Выбіўся як шпак на гэтай рабоці.
  2. выбушнець, пабушнець — раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець.
    Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела.
  3. выбыць — адбыць, пражыць сваё.
    Яна ж і нагой не кратала, выбыла свае дні.
  4. вывараць — вывернутыя ветрам дрэвы.
    Вывараць дарогу перагарадзіў.
  5. выгаліць — накасіць.
    Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць.
  6. выграб — збіранне, абіранне.
    Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было.
  7. выдурнівацца — прыкідвацца, дуракаваць.
    Не выдурнівайся - бярыся за розум.
  8. вызалець — азябнуць, азалець.
    Вызалела дзень і карасіны не дастала.
  9. вызверак — злы, звераваты.
    Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым.
  10. вызнаваць — выведваць, разведваць.
    Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць.
  11. выказаць — выдаць.
    Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас.
  12. выкамандаваць — выхітрыць, з нічога нешта зрабіць.
    Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух.
  13. выканаць — заходзіцца ад болю.
    Руку яму адарвала, добра такі выканаіць.
  14. выкат — выраз у сукенцы.
    Такі выкат, што сіські вывальваюцца.
  15. выкаціць — нарадзіць, прывесці.
    Каза трох казлянят выкаціла.
  16. выладжвацца — збірацца, адыходзіць.
    Выпраўляйцеся, выладжвайцеся, сваточкі.
  17. выладнець — папрыгажэць, паправіцца.
    Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго.
    (Ладны - значыць пазорысты, паглядны.)
  18. вылівень, вылівак — яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ — азызлы, адрузлы.
    Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі.
  19. вылупак — франт, хварсун, моднік.
    Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе.
  20. вылупіцца — прарэзацца, глянуць.
    З раніцы цёпла было, сонца было вылупілася.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020