На запыт знайшлося 68 артыкулаў

  1. 41
    высачынь, выш — вышыня, высакосць.
    Высачынь такая - дух займаіць.
  2. 42
    выскрыпаць — выстудзіць.
    Зачыні дзверы, а то ўсё цяпло выскрыпаіш.
  3. 43
    выспрытніца — налаўчыцца, набыць спрыт.
    Выспрытніліся малыя абіраць вішні.
  4. 44
    выстар, выстарак — перастарэлы.
    Выстар-выстар, а за маладымі ўпальваець. Адны выстаркі асталіся, маладыя паз'ехалі.
  5. 45
    высцяробы — высечаны й згруджаны алешнік.
    У высцяробах маліннік пашоў.
  6. 46
    выталкаваць — прыйсці да пэўнай высновы.
    Нагаварыліся, паталкавалі, а нічога не выталкавалі.
  7. 47
    вытачыцца — узысці, прарасці.
    Вясной запахла, мята вытачылася.
  8. 48
    вытлуміць — запамятаваць, забыцца.
    Мазгі вытлуміла табе, нічога ня помніш.
  9. 49
    вытніца — плакальшчыца.
    Вытніца добра такі аплакала сваю суседку.
  10. 50
    вытушыць — патушыць, пагасіць.
    Трэба газ вытушыць.
  11. 51
    выхаджаны — выгадаваны, падрослы.
    Рабёнак яшчэ ня выхаджаны, малы.
  12. 52
    выхадзіцца — зведаць гора; яшчэ — ачуняць, акрыяць.
    Ён у яе выхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пітух адзін выхадзіўся.
  13. 53
    выхарашыцца — прыбрацца, прычапурыцца.
    Вымыішся, выхарашышся, дык і свет табе палюбеіць.
  14. 54
    выхартавацца — прагаладацца.
    Як выхартываіцца за дзень, дык вечарам усё з'есь. Аж духі падхартала (падцягнула жывот). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станісты).
    (Ад харта - паляўнічага сабакі.)
  15. 55
    выхвэндаць, захвэндаць — вынасіць вопратку, забрудзіць.
    Выхвэндаў адзежыну, толькі сабаку ў будку.
  16. 56
    выцвіцець — хапіць гора, нажыцца.
    Выцвіціць яна яшчэ за ім, гэта пакуль ён такі добранькі.
  17. 57
    выцерабіцца — падрасці, падужэць, вылюднець.
    Глядзі ты, выцерабіўся малец, не пазнаць.
  18. 58
    выцерак — валяшчая.
    Такі ўжо выцерак, усе цёрлі, а замуж запаўзла.
  19. 59
    выцыбацца — вырасці.
    Выцыбаўся малец нявогледдзю.
    (Цыблы - доўгія ногі.)
  20. 60
    выцюкнуць — забыцца, вылецець.
    Мне й з галавы выцюкнула, што збіралася на кірмаш.

Паведаміць пра недакладнасьць