На запыт знайшлося 68 артыкулаў

  1. 21
    вымагаць — прасіць цану за тавар.
    Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала.
  2. 22
    вымантачыць — выпрасіць, выцыганіць.
    Ён усе грошы вымантачыў у маткі.
  3. 23
    вымаўчаць — змоўчыць, не зважаць.
    Ён крычыць, я трываю, алі часам і ня вымаўчыш.
  4. 24
    вымышленне — прыдумванне, выдумлянне.
    Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць і вымышляіць, абы ня так.
  5. 25
    вымякшыць — вырабіць, зрабіць мяккім.
    Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй.
  6. 26
    вынас — плата пастуху.
    Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў.
  7. 27
    выпарак — неслух.
    І гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі.
  8. 28
    выпаўзень — скурка, якую скінуў вуж.
    Вуж рубашку скінуў; вужы, яны ліняюць, а тады сыходзіць з іх выпаўзень.
  9. 29
    выпінацца — вытыркацца, вылучацца, сіліцца.
    Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчыну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі.
  10. 30
    выпладзіцца — вывесціся.
    Сінічкі выпладзіліся, дзеці рукамі паролі, дык сініца адраклася.
  11. 31
    выпруджвацца — напінацца, выстаўляцца.
    Выпруджваецца што сілы, каб яго заўважылі.
  12. 32
    выпукацца — надзьмуцца.
    Як мячык, выпукаецца й коціцца на кароткіх ножках.
  13. 33
    вырабатываць — вырабляць.
    Хата, дзе скуры партызаны вырабатавалі.
  14. 34
    вырабляць — зарабляць.
    Хай служыць, хай вырабляіць сабе пенсію.
  15. 35
    вырай — купка, куст.
    У Грамніцкім бары знайшлі цэлыя выраі грыбоў.
  16. 36
    выранджацца — вычварацца, капызіцца, строіць з сябе.
    А не выранджайся дужа, знаім, адкуль ты, дружа. Выранджаўся-выранджаўся, пакуль ня ўсраўся.
  17. 37
    вырасці — стаць, вывучыцца.
    Ейны мужык урач, і яна сама на ўрача вырасла.
  18. 38
    вырван — неслух, дуронік, вісус.
    Вырваноў сваіх прышлюць на лета да дзеда.
  19. 39
    вырый — яміна, адкуль выбралі торф.
    У вырыі вада злецілася, густая стаіць.
  20. 40
    высадкі — гародніна, захаваная да вясны.
    І есці хапіла, і на высадкі асталося.

Паведаміць пра недакладнасьць