Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 7 артыкулаў

  1. вельмаваць — прывячаць, частаваць.
    Ой, дзед, ты мой дзед, // А я твая бабка. // Шануй мяне, вяльмуй мяне, // Каб я была гладка.
  2. верасянка — гліна, змешаная з верасам.
    Гліну з дробна пасечаным верасам месяць і з гэтага робяць сцены абораў, хлявоў.
    (На Ушаччыне бачыў у Двары Пліна.)
  3. вернікі — верныя ў каханні, у дружбе.
    Наша дваіх зэкаў на самалёт правяла, такія яны вернікі - да першай падушкі.
  4. верхам — мець уладу над некім.
    Зямля па ім верхам была. Жонка па ім верх паняла. Па ім верхам едуць, як на пастуху.
  5. верхнік — верхні камень у жорнах.
    Ніяк не маглі верхнік узвалачы.
  6. ветрагон, ветрадуй — ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкі на абяцанкі, пустадомак.
    Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі. Разумны ня чуіць, што ветрадуй ветрадуіць. Такі ветрадуй, што божа ратуй!
  7. веяць — гнаць, каціць.
    Кляновая лісціначка, // Куды цябе вецер веіць: // Ці ў бор, ці ў даліну, // Ці ў шчырую баравіну?

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020