-
121
выцвіцець — хапіць гора, нажыцца.
Выцвіціць яна яшчэ за ім, гэта пакуль ён такі добранькі. -
122
выцерабіцца — падрасці, падужэць, вылюднець.
Глядзі ты, выцерабіўся малец, не пазнаць. -
123
выцерак — валяшчая.
Такі ўжо выцерак, усе цёрлі, а замуж запаўзла. -
124
выцыбацца — вырасці.
Выцыбаўся малец нявогледдзю.
(Цыблы - доўгія ногі.) -
125
выцюкнуць — забыцца, вылецець.
Мне й з галавы выцюкнула, што збіралася на кірмаш. -
126
вычапкацца — выбавіцца, выкараскацца.
Яна са сваёй хваробы ўсё-ткі вычапкалася. -
127
вычарнець — учарнець.
Селіван вычарнеў, худы стаў. -
128
вычварацца — капрызіцца, выкідваць конікаў.
Досіць вычварацца, пара за розум брацца. -
129
вычмураць — прыдумляць.
Не вычмурай, чаго не было. -
130
вычыхацца — выпарыцца, страціць градусы.
Заторкні чым бутэльку, а то гарэлка вычхаіцца й вадой зробіцца. -
131
вышчыгаліцца — прыбрацца, прыфранціцца.
Вышчыгаліўся, як на вяселле. -
132
вышывальны — для вышывання.
У мяне былі ніткі вышывальныя. -
133
выясніцца — праясніцца, пасвятлець.
Сонца выясніцца, а потым узноў хаваіцца. -
134
вязанка,
вязанка — звязка дроў, снапкоў.
Вязанку за плечы дый пашоў.
вязанка — вязаная адзежына, свэдар.
Вязанку на плечы ўсторкніш, дык і мароз адступіцца. -
135
вязгала — назола, звягло.
Змоўкні ты, вязгала! -
136
вязгаць — плявузгаць.
Вязгаіш несусвецця нейкае. -
137
вязістае — вязкае.
Вязістая дрэва - тапор ня хочаць браць, засядаіць у ім. -
138
вялічча — шмат, багата.
Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць. -
139
вянок — рой.
Вянкі пчол на суках віснуць. -
140
вярзці — нагаворваць, плявузгаць.
Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраў.
На запыт знайшлося 146 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць