Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  


На ваш запыт знойдзены 146 артыкулаў

  1. вірун — несутрымны, няўрымслівы.
    Малы, як вірун, ні пастаіць, ні пасядзіць, кіпіць увесь.
    (Магчыма, ад паганскага бога віроў.)
  2. віхліцца — круціцца, скакаць, лашчыцца.
    Сабака віхліцца каля яго, есці хочаць.
    (Ад віхляць хвастом.)
  3. віхтацца — хістацца.
    Галіны віхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я віхтанулася, я чуць не завалілася.
  4. віціна, выціна — розга, дубец.
    Віціну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы.
  5. вішнеўнік — вішняк.
    Вішнеўнічак выцыбаўся ўжо.
  6. вішшо — вецце касатай бярэзіны, якое звычайна ламаюць на венікі да Пятра.
    Пойдзем вішша наламаім, венікаў навяжам.
    (Магчыма, першапачаткова гучэла як віссё, бо вісела.)
  7. вобалачка — аблачынка.
    Ты, як ціхая вобалачка, плывеш.
  8. возерка — азярцо.
    І возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае.
  9. возка — заезд.
    Дзве возкі зробілі, дык троху сена прывязлі.
  10. волаць — танюткія, кшталту нітак, костачкі ў рыбнай мякаці.
    Смашная рыбіна, алі волаці многа.
  11. вонка, вонкі — за дзвярыма, на двары.
    Чаркі трэба, і дзе ён дзеўся вонка?
  12. ворах — страх.
    Аж у мяне ворах па целу пашоў.
    (Здаецца, што варушацца валосікі на целе.)
  13. восець — асець, гаспадарчая будыніна.
    Восець пасадзіў на шасткі.
  14. вотачкая — гэткая маленькая.
    Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, а ёсь саўсім маленічкая.
  15. вотліж — адлега.
    Неяк на вотліж не пахожа.
  16. вотрыны — рэшткі ад прасеенай мукі.
    Бывала, што ў пірог падмешвалі вотрыны.
  17. вохкала — хто вохкае, скардзіцца.
    Гэта вохкала толькі кволіцца, а пабайнёй не заб'еш.
  18. вуда — віхлясты; яшчэ — сквапны, які ўсё вывуджвае сабе.
    Што ты, як вуда, убакі ходзіш? Мікіта - добрая вуда, усё сабе грабець.
  19. вудыр — пухір.
    Кіпенем ашпарыў руку, аж вудыр ускочыў.
  20. вужок — вужанятка.
    Маленькі вужок-бліскучыя вушкі. Вужка нехта забіў, а вужыца адна асталася.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020