Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  


На ваш запыт знойдзены 146 артыкулаў

  1. выранджацца — вычварацца, капызіцца, строіць з сябе.
    А не выранджайся дужа, знаім, адкуль ты, дружа. Выранджаўся-выранджаўся, пакуль ня ўсраўся.
  2. вырасці — стаць, вывучыцца.
    Ейны мужык урач, і яна сама на ўрача вырасла.
  3. вырван — неслух, дуронік, вісус.
    Вырваноў сваіх прышлюць на лета да дзеда.
  4. вырый — яміна, адкуль выбралі торф.
    У вырыі вада злецілася, густая стаіць.
  5. высадкі — гародніна, захаваная да вясны.
    І есці хапіла, і на высадкі асталося.
  6. высачынь, выш — вышыня, высакосць.
    Высачынь такая - дух займаіць.
  7. выскрыпаць — выстудзіць.
    Зачыні дзверы, а то ўсё цяпло выскрыпаіш.
  8. выспрытніца — налаўчыцца, набыць спрыт.
    Выспрытніліся малыя абіраць вішні.
  9. выстар, выстарак — перастарэлы.
    Выстар-выстар, а за маладымі ўпальваець. Адны выстаркі асталіся, маладыя паз'ехалі.
  10. высцяробы — высечаны й згруджаны алешнік.
    У высцяробах маліннік пашоў.
  11. выталкаваць — прыйсці да пэўнай высновы.
    Нагаварыліся, паталкавалі, а нічога не выталкавалі.
  12. вытачыцца — узысці, прарасці.
    Вясной запахла, мята вытачылася.
  13. вытлуміць — запамятаваць, забыцца.
    Мазгі вытлуміла табе, нічога ня помніш.
  14. вытніца — плакальшчыца.
    Вытніца добра такі аплакала сваю суседку.
  15. вытушыць — патушыць, пагасіць.
    Трэба газ вытушыць.
  16. выхаджаны — выгадаваны, падрослы.
    Рабёнак яшчэ ня выхаджаны, малы.
  17. выхадзіцца — зведаць гора; яшчэ — ачуняць, акрыяць.
    Ён у яе выхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пітух адзін выхадзіўся.
  18. выхарашыцца — прыбрацца, прычапурыцца.
    Вымыішся, выхарашышся, дык і свет табе палюбеіць.
  19. выхартавацца — прагаладацца.
    Як выхартываіцца за дзень, дык вечарам усё з'есь. Аж духі падхартала (падцягнула жывот). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станісты).
    (Ад харта - паляўнічага сабакі.)
  20. выхвэндаць, захвэндаць — вынасіць вопратку, забрудзіць.
    Выхвэндаў адзежыну, толькі сабаку ў будку.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020