-
1
Лазовую літанію адпраўляць. — Прыказваюць, калі нехта бязупынку лаецца й кляне.
-
2
Лапамі араць. — Калі нехта не даецца ўгаварыць, не згаджаецца: «Яго ўгаварваюць, а ён лапамі арэ».
-
3
Лапці лазовыя піраносюць боты казловыя. —
1. Аб трываласьці сялянскага роду, што перажывае арыстакратаў (якія насілі казловыя боты).
2. Якія-б нятрывалы ні быў лазовы лапаць, ды ён трывалей за казловы бот. -
4
Ласкавая цілятка дзьве маткі сьсе. — Гэтак навучаюць дзяцей і падлеткаў, каб яны ня былі ўпартымі й брутальнымі, але ветлівымі й паслушнымі, бо толькі тады будуць іх хваліць і дапамагаць ім.
-
5
Ласка ні каляска - сеўшы ні паедзіш. — Гэтак высьмейваюць таго, хто некаму дагаджае толькі за ласку.
-
6
Лата на лаця - пасунься паня браця. — Беднага ў латанай вопратцы чалавека й родны брат просіць адсунуцца да парога.
-
7
Лахі пад пахі. — Прыказваюць на валачашчага чалавека або на таго, каго праганяюць з дому, ці хто самавольна пакідае дом.
-
8
Ледзь за вочы ні ўхапіў. — Прыказваюць, калі нехта пры спатканьні раптам пачынае лаяць.
-
9
Лезя, як вош на струп. — Калі нехта лезе, хоць у нячыстае, але прыбытковае месца.
-
10
Лезя, як жаба на купіну. — Прыказваюць, калі непаважны чалавек імкнецца ў кампанію паважнейшых.
-
11
Лезя, як муха ў смалу. — Калі неразважлівы лезе туды, дзе можа быць яму пагібель.
-
12
Лепі ашукацца на грашах, як на куплінай рэчы. — Лепей за добрую рэч пераплаціць, чымся купіць танную, але дрэнную рэч. Прыказвае той, хто купіў нешта мо'й танна, але, як аказалася, малавартаснае.
-
13
Лепі даваць, як прасіць. — Прыказвае гаспадыня, калі на яе сварацца, што яна заміж старца, надарыла гультая.
-
14
Лепі доўгі голад, як кароткі. — Лепш даўжэй недаядаць, чымся дапусьціцца да таго, каб зусім ня было чаго есьці. Прыказваюць бедныя, ашчадныя гаспадары, калі іхныя дзеці крыўдзяцца, што харчаваньне недастатковае.
-
15
Лепі з добрым згубіць, як з благім знайсьці. — Прыказвае той, хто з благім чалавекам ня мог нейкага дабытку падзяліць.
-
16
Лепі з разумным згубіць, як з дурным знайсьці. — Калі з разумным згубіш, дык ён нікому ня скажа й людзі ня будуць сьмяяцца. Калі-ж з дурнем знойдзеш, дык ён адразу пахваліцца, і знойдзеную рэч адбяруць.
-
17
Лепі лічыць свае вошы, як чужыя грошы. — Прыказвае сумленны чалавек, бо лепей жыць бедна, але незалежна, чымся лічыць чужыя грошы, пралічыцца ды сесьці ў вязьніцу.
-
18
Лепі насіць латаная, як хватаная. — Лепей быць бедным і насіць латаную вопратку, чымся быць багатым, але жыць з кражы, ці іншага злачынства.
-
19
Лепі пагадзіцца, як доўга судзіцца. — Лепей пагадзіцца й на дрэнных умовах, чымся траціць час і грошы на суд, які можна й ня выграць.
-
20
Лепі позна, як ніколі. — Правуецца той, хто спазьніўся некуды прысьці.
На запыт знайшлося 50 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць