 |
На ваш запыт знойдзены 51 артыкул
-
Гадзі яму, як благой скуля. — Аб благім суседзе ці благім чалавеку наагул, якому дагаджаюць ня зь любасьці да яго, але каб ня шкодзіў.
-
Гадка зьесьці й шкода пакінуць. — Прыказвае той, у каго блізкі яму чалавек дрэнна сябе паводзе. Прызнацца да яго няпрыемна, і кідаць шкода.
-
Галава на век. — Разважаюць таго, хто бядуе па вялікай матар'яльяай страце.
-
Галетная сірата. — Бездапаможная сірата бяз маткі й бяз бацькі.
-
Галовачка, як макавачка, а розуму, як насрана. — Хоць харошая галава, але дурная.
-
Галоднаму хлеб сьніцца. — Гавораць аб тым, хто набыў нейкае непазбытнае жаданьне нешта здабыць, ці нешта дасягнуць.
-
Галодны ня думая пад'есьці. —
1. У простым сэньсе гэтак гавораць аб галодным чалавеку.
2. Прыказваюць, калі зайздрывы чалавек пачынае багацець.
-
Галодны поля пярэйдзя, а голы ні за парог. — Прыказвае той, хто ня мае адзетку.
-
Ганчар у чарапох есьці вара. — Прыказваюць аб рамесьніку, які не задаваляе самога сябе сваімі вырабамі.
-
Гара з гарой ня сойдзіцца, а чалавек з чалавекам можа сыйсьціся. — Прыказваецца пры выпадковым спатканьні даўных знаёмых.
-
Гардую пыху Бог зь неба сьпіха. — Аб ганарыстых людзях.
-
Гарую, бацюшка, гарую, з аднэй карчмы ў другую. — Жартаўлівая прыказка. Быццам гэтак п'яніца жаліўся сьвятару аб сваім горы.
-
Гатовая, як дурноя - само ў рукі лезя. — Калі патрэбныя рэчы ляжаць напаяўку.
-
Гвалтам адабраць - адбярэш, алі даць - ні дасі. — Калі нехта адмаўляецца ад пачосткі ці нейкай матар'яльнай дапамогі.
-
Глухі нідачуя, дык прыложа. — Прыказваюць таму, хто добра недачуў і пераблытаў сказаньне, ці зьмяніў сэнс сказанай навіны.
-
Глухому два здаецца. — Прыказваюць, калі нехта недачуў і перапытвае.
-
Глянаў, як тры грошы падарыў. — Калі нехта злосна паглядзеў.
-
Гоінай раны ня трэба квяліць. — Ня трэба ўспамінаць перажытай крыўды ці пакуты.
-
Голад і крадзе, і маніць. — Голад папіхае чалавека да розных злачынстваў.
-
Голад ня цётка. — Прыказвае галодны, калі есьць і ня вельмі ласую страву.
|
 |