-
1
Баба з калёс, калёсам лягчэй. — Прыказваюць, калі бескарысны чалавек адмаўляецца ад кампаніі, ці гультай адмаўляецца ад службы.
-
2
Баба качаргу міняла й тры дні гуляла. — Прыказваюць ахвотнікі да дармавой выпіўкі, каб намовіць свайго сябру ставіць барыша, калі той нешта прадае ці купляе.
-
3
Бабка на двая варажыла. — Калі цяжка ўгадаць ці тут будзе выгранка ці пройгранка.
-
4
Багатаму й чорт дзяцей калыша. — Багатаму ўва ўсім шанцуе.
-
5
Багатаму й чорт у кашу сера. — Калі багатаму шанцуе.
-
6
Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. — Аб тым, што бедны, хоць мала мае, але нейк жыве, не памірае.
-
7
Багаты ня ведая, чым бедны абедая. — Аб тым, што багаты ня знае таго, што бедны часта ня мае чаго й зьесьці.
-
8
Бадлівай каровя рог уцінаюць. — Шкоднага чалавека абязшкоджваюць.
-
9
Баіцца, як чорт крыжа. — Прыказваецца, калі нехта ня хоча спатыкацца з сваім праціўнікам і далёка яго абходзе.
-
10
Бакі парваць. — Насьмяяцца ў вахвоту.
-
11
Балазе таму жыць, чыя баба ўмее варажыць. — Добра таму разважаць аб жыцьці другіх людзей, чыя жонка добрая гаспадыня.
-
12
Баліць у грудзях, ня быць у людзях. — Хацелася-б пабываць далей у сьвеце, але хвароба перашкаджае.
-
13
Балота бяз чорта ні бывая. — Паганае месца бяз злыдняў ня бывае.
-
14
Балявалі пакуль голы сталі. — Аб тым, што частыя гулі ды балі даводзяць да беднасьці.
-
15
Барада як у смурада. — Высьмейваньне неахайнай барады.
-
16
Бахі забівая. — Аб чалавеку, які адпіраецца ад сваіх словаў ці чынаў: «Ён бахі забівае, што там ня быў і нічога ня ведае».
-
17
Бацька зваліўся з гары. - Чорт яго бяры: рукі ня ў срацы, было дзяржацца. — Калі дзеці зь непашанай ставяцца да бацькі.
-
18
Бацька зьбіраў войкаючы, а сын пуская гойкаючы. — Прыказваюць, калі бацька нажываў гаспадарку пры вялікіх турботах і пакутах, а сын яе прапівае.
-
19
Бацька пайшоў сабакам сена касіць. —
1. Гэтак кажуць дзеці, якія ня знаюць свайго бацькі.
2. Гэтак кажуць і тыя дзеці, якіх бацька сядзіць у вязьніцы за крымінальныя злачынствы.
3. Гэтак кажуць і тыя, якіх бацька выракся й круціцца нейдзе па сьвеце. -
20
Бацька ражном тварыць, ражном і мілуе. — Калі бацька ня рупіцца аб дзецях: не спраўляе дочкам убораў.
На запыт знайшлося 95 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць