-
1
І вока нікому ні запарошыў. — Прыказваюць аб высока маральным і прыкладна добрым чалавеку, які нікому ніякай крыўды ня ўчыніць.
-
2
І вухом ні вядзе. — Прыказваецца аб упартым, які ня хоча слухаць добрай рады. «Колькі мы ні прыказвалі сваей дзяўчыне, каб йіна біз патрэбы ў вёсцы па хатах ні хадзіла, а йіна й вухом ні вядзе, як хадзіла, так і ходзя». [Кажуць аб тым, хто не зважае на слушную заўвагу ці просьбу.]
-
3
Ігрушка - мінушка, летца мінецца, а ў вочы трэба глядзецца. — За малаважную прычыну няварта ніколі звадкі рабіць, бо малая крыўда скора забудзецца, а толькі будзе сорамна спатыкацца з чалавекам, зь якім апастыліўся.
-
4
І гэта хлеб. — Прыказвае той, хто мае хоць малы, але пэўны прыбытак.
-
5
І да мяса трэба закраса. — І добрае трэба паляпшаць, удасканальваць.
-
6
Ідзе проці веку. — Кажуць аб тым, хто ўбіраедца ў сілу й розум.
-
7
Ідзе, як вада. — Гэтак адклікаюцца аб добрым работніку, што знаходзе ў хаце сабе работу й хутка яе выконвае.
-
8
Ідзе, як тры дні ня еўшы. — Аб тым, хто ідзе марудна.
-
9
Ідзі ты ў катнія рукі. — Выказваюць на таго, хто пакідае родную хату супроць волі бацькоў ці старэйшых.
-
10
І Езуп Галушка тры грошы прыкіне. — Жартуюць, калі скупы дае на нейкую ахвяру.
-
11
І за шчэпку знайдзіцца прычэпка. — Калі ёсьць ахвотнік да звадкі, дык ён прычэпіцца й за драбніцу.
-
12
І злосьніку свайму закажу. — Прыказвае той, хто зрабіў нейкую вяліхую памылку ў жыцьці й ад гэтай памылкі будзе перасьцерагаць ня толькі сваіх прыяцеляў, але навет і сваіх ворагаў.
-
13
Ізноў на тэй самай срацы сеў. — Калі нехта ўзьняў крутню, авантуру, але нічога ня выйшла, дык заспакоіўся.
-
14
Ікаво чорця ў балоця? А як прывык, дык і добра. — І да благога месца можна прывыкнуць.
-
15
І крошачкі пабраў. — Прыказваецца, калі дзіця вельмі падобнае да бацькоў і выглядам, і з натуры. «Якраз як бацька - і крошачкі пабраў!»
-
16
І лапкамі накрыўся. — Прыказваюць, калі нехта завінаваціўся, а посьля ўхіляецца й гутарку аб сваім даўгу заводзіць. «У мяне сусед пазычыў грошы дый лапкамі накрыўся».
-
17
Ільля нарабіла гнільля. — Сьвята Ільля прыпадае 20 ліпеня. Гэтым часам часта ідзе дождж, дык сена й снапы гніюць.
-
18
І людзей паглядзець, і сябе паказаць. — Прыказвае жартам кірмашнік, калі ў яго пытаюць, чаго ён ідзе на кірмаш.
-
19
І марац мацая за паліц. — Сялянская прыказка аб сакавіковых марозах.
-
20
І мядзьведзя-ж вучуць. — Прыказваюць таму, хто адмаўляецца вучыцца, бо быццам гэтай навукі ён ня зможа ўцяміць.
На запыт знайшлося 40 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць