-
1
За аднаго бітага (вучонага) двух нябітых даюць дый то ні бяруць. — Прыказваюць гэтак, каб надаць павагі й пашаны адукаванаму чалавеку.
-
2
Забірай манаткі ды йдзі вон з хаткі. — Кажуць непажаданаму кутніку.
-
3
Забіць бабра, ня будзя дабра. — За паляваньне на баброў строга судзілі.
-
4
Завуха-ж не панясеш? — Жартуюць з таго, хто скардзіцца, што ўпацёнку ня можа есьці.
-
5
Загляня сонца й у наша ваконца. — Гэтак цешаць сябе бедныя людзі.
-
6
Загнаў у казіны рог. — Калі нехта паставіў іншага ў нязвычайна цяжкое палажэньне.
-
7
З агнём ні жартуй і вадзе ня вер. — Парасьцярога плывакаў, каб асьцерагаліся пры купаньні, як і пры агні.
-
8
З аднаго вала дзьвюх скур ні дзяруць. — Прыказваюць супроць вялікіх падаткаў ці вялікага зьдзірства.
-
9
Заднілася ў роця. — Прыказваюць, калі галодны з жалю ці з страху ня можа праглынуць ежы.
-
10
За'дным махам сем сот забіяхам (мух). — Жарт з таго, хто цешыцца, хоць з бескарыснай, але няхібнай работы.
-
11
За дурной галавой дык нагам ніспакой. — Аб тым, хто па сваей дурнаце, ці неразважнасьці, нарабіў шмат прыкрасьцяў, і трэба шмат пахадзіць, каб залагодзіць свае памылкі.
-
12
За душу барыся, а за кішэнь ні бярыся. — Прыказваюць таму, хто пачынае спрачацца за сумленнасьць іншага, якога ён добра ня ведае, бо й за сваю кішэню ня можна спрачацца; магло-ж быць, што нехта нешта падкінуў у кішэнь. Спрачацца можна толькі за сваё сумленьне.
-
13
За золота была змолата; і за сірабро ня будзя дабро. — Перасьцярога ня квапіцца на дарагія падарункі.
-
14
Зайдзі ад варот, дык ён ціраз плот. — Прыказваюць аб тым, хто ня хоча прызнаваць ніякіх правоў ні ўставаў.
-
15
Закрутку грызе. — Прыказваюць, калі нехта сілком лезе ў сяброўства.
-
16
За локаць сябе ня ўкусіш. — Калі ў нейкай справе нічога ня можна зрабіць.
-
17
Замок ні для зладзея, алі для пана дабрадзея. — Калі нехта дзівіцца, як маглі зладзеі з-пад замка ўкрасьці.
-
18
Замуж хоць у пятніцу. — Прытыкаюць тэй дзяўчыне, якой пара замуж ісьці, а яна нейкай работы ня ўмее або ня хоча рабіць.
-
19
За нос вадзіць. — Калі нехта доўга цеша абяцанкамі, але ня выконвае абяцанага.
-
20
Запала клямка. — Прыказваюць, калі каму-небудзь стала немагчымым наведваць нейкі дом ці сям'ю.
На запыт знайшлося 80 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць