-
21
Запас бяды ня чыня. — Прыказвае той, хто захоўвае нешта можа й каштоўнае, але ў гэты час непатрэбнае.
-
22
Запрос у кішэнь ня лезя. — Прыказвае той, хто запрашае вялікую цану за свой тавар.
-
23
Зарабіў, як Заблоцкі на мыля. — Прыказваюць аб тым, хто пры гандлі ўтраціў на нейкім тавары.
-
24
Заракалася сьвіня ў гарод лазіць. — Прыказваюць, калі ведамы злачынца заракаецца нейкае злачынства рабіць - злодзей красьці, разбойнік біцца.
-
25
Зарубі сабе на нося. — Прыказваюць таму, хто зрабіў вялікую памылку й каб яе больш не паўтараў.
-
26
Заручаны - разлучаны, вянец - усяму канец. — Прыказвае той, хто дамагаецца, каб пасьля заручынаў вясельле разрабіць.
-
27
За свае грошы ўсюды харошы. — Справядлівага й гойнага чалавека ўсюды хваляць.
-
28
Засірапіта. — Лаюць блазна, малакасоса, які мяшаецца ў справы сталых.
-
29
Заўсёды бойся старога старца й новага багатыра. — Гэтак прыказваюць, бо стары стараць выцягне ўсё просьбай, а малады багатыр ашуканствам і пагрозамі.
-
30
За чужоя карыцца ды нам трэба сварыцца. — Прыказвае той свайму супраціўніку, хто апомніўся, што яны апастыляюцца за чужыя інтарэсы.
-
31
За чужоя лычка рэміньчыкам плаціцца. — Напамінак, каб ня прагнуць чужых рэчаў, бо за чужую танную рэч дорага плацяць.
-
32
За чужым пагонішся, дык сваё ўтраціш. — Прыказваюць маладым у навуку, каб ня галіліся на чужое дабро.
-
33
За што купіў, за тоя й прадаў. — Прыказваюць аб тэй рэчы, якая дарэмна дасталася дый марна й страцілася.
-
34
За язык пацягнула. — Прыказвае, хто няўмысьля сказаў непажаданае слова, ці выхваліўся з сакрэтам.
-
35
З благім чалавекам і сраць побач не садзіся, бо ён прычэпіцца, што тваё гаўно горай сьмярдзіць. — Аб благіх курузьлівых людзях.
-
36
З благога быка ні лою, ні малака. — Прыказваюць аб благім статку, ці аб бескарысных людзях.
-
37
З благога куста благая й птушка вылітая. — Прыказваюць, калі вырадкі й злачынцы выводзяцца з благое радні.
-
38
З благога статку ні ў клеці лою, ні ў хлевя гною. — Аб благім статку.
-
39
З Богам, Параска, калі людзі здараюцца. — Прыказваюць, калі благі непатрэбны чалавек пагражае, што пакіне грамаду.
-
40
Збор дружына. — Калі людзі з розных бакоў і з рознымі паглядамі, дык між імі згоды ня будзе.
На запыт знайшлося 80 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць