 |
На ваш запыт знойдзены 8 артыкулаў
-
Ён і з вады сухім вылязя. — Кажуць аб хітрым прайдзісьвеце.
-
Ён каб прымеў, дык-бы мяне ў лыжцы вады ўтапіў. — Прыказваюць аб помсным чалавеку.
-
Ён на цябе й серучы ня гляне. — Упікаюць дзеўцы, што хваліцца, што пэўны дзяцюк яе любе.
-
Ён ужо пачынае табе на галаву сраць. — Калі нехта нахабна зьдзекуецца.
-
Ён хацеў зваліцца зь печы ды ні пабіць плечы. — Гаворыцца аб тым, хто хацеў выкінуць нейкую небясьпечную штуку ды ня мець ніякое шкоды.
-
Ён хоча ў дзьве солі мачаць. — Прыказваюць аб тым, хто намагаецца дагадзіць дзьвюм, варожым сабе, асобам, або грамадам.
-
Ён цябе навуча, як сраць у ванучу. — Аб тым, хто навучае падлеткаў брыдотных словаў.
-
Ёсьць што гукаць, ды нечага слухаць. — Гаворыцца аб тым, хто шмат гавора, але ягоная гутарка пустая й недарэчная.
|
 |