-
1
Сабака й на Бога брэша. — Разважаюць гэтак нявіннага чалавека, якога нейкі злыдзень нізавошта зьневажае й лае.
-
2
Сабака ні пакачаўшы ня зьесьць. — Калі нехта зьняважа дзяўчыну, высьмее, а потым з ей жэніцца.
-
3
Сабака, ні пакачаўшы, ня зьесьць. — Жартам прыказвае той, хто незнарок упусьціў нейкую ежу, а потым падымае ды есьць.
-
4
Сабака сам сена ня есьць і каню не дае. — Калі нехта па зайздрасьці захопіць нешта, што яму зусім няпрыгодна, але не дае й таму, каму яно патрэбна.
-
5
Сабаку выбіраюць па псярні, а жонку па радні. — Прыказваюць старэйшыя, калі радзяць сваяку-дзяцюку браць жонку з добрай радні, бо вераць, што калі добрыя бацькі, дык і дзеці будуць добрыя.
-
6
Сабацкая доля. — Скардзіцца той, каго ганяюць, папіхаюць, з каго зьдзекваюцца.
-
7
Сабацкая служба. — Аб службе, пры выкананьні якой трэба апастыляцца зь людзьмі.
-
8
Сабачча вузёл. — Косы вузёл, у якім канцы наўкос пастаўлены.
-
9
Сабраліся два Юр'і ды абодва дурні, адно халодная, а другоя галодная. — Прыказка сялян, бо восенскае Юр'е, 26 лістапада, халоднае, а веснавое, 23 красавіка, галоднае, бо харчоў для статку нестае.
-
10
Сава ня родзя сакала. — Аб радавой спадчыннасьці - ад благіх бацькоў родзяцца благія дзеці.
-
11
Сам дзямідзя, а мяне ня відзя. — Гэтак дацінаюць таму, хто сам есьць, а сябры ці знаёмага не частуе.
-
12
Само-сабой. Сваім парадкам. — Прымаўкі. Патакаваньні пры гутарцы дзьвюх асоб.
-
13
Сам скапаў хлеб з лапаты. — Аб тым, хто сам пашкодзіў свайму шчасьцю ці прыбытку.
-
14
Санлівага ні дабудзішся, а лянівага ні дашлесься. — Параўнаньне людзкіх недахопаў.
-
15
Саракі пагналі сьнег да ракі. — Сялянская прыказка аб тым, што на Саракі, 10 сакавіка, сьнег пачынае гінуць.
-
16
Сарваў на ваўка. — Прыказваюць сяляне, калі лясны купец пры разьліку з работнікамі - секачамі ці вазакамі - недаплачвае нейкую суму грошаў.
-
17
Сарвігалава. — Клічка лятучага вырванца-бандыты.
-
18
Сатры час. — Бескарыснае марнаваньне часу, - «гэта ні работа, а сатры час».
-
19
Свае будзім. — Гэтак перапрашаюць жартам адзін аднаго, калі нехта на нагу ўступе.
-
20
Сваей галаве розуму ні прыстаўлю. — Прыказвае, хто шукае ды ня можа знайсьці выйсьця зь бяды.
На запыт знайшлося 136 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць