-
41
Сёрбай, сёрбай ды ідзі з торбай. — Жарт-заахвочаньне пастушка, каб хутчэй еў ды гнаў статак на пашу.
-
42
Сілай ня быць мілай. — Прыказваецца, калі нехта хоча сілком убіцца ў сяброўства.
-
43
Сілай узяць - возьміш, а даць - ні дасі. — Прыказваюць таму, хто адмаўляецца ад падарунку ці ад пачосткі.
-
44
Сірата - вечная дурата. — Сірату няма каму навучыць і прымусіць да добрых паводзінаў і звычаяў.
-
45
Сіроцкія сьлёзы дарма ні мінуцца. — Гэтак вайцяюць таму, хто крыўдзе сіротаў.
-
46
Сістра сястры кляцьбу нося, каб прапала, Бога прося. — Калі дзяўчаты між сабой канкуруюць і навет сястра сястры зыча загубы.
-
47
Скажы мой мілютачка, ці высака сонца. —
1. Гэтак сяляне высьмейваюць мяшчан, якія ня ўмеюць ар'ентавацца ў часе па сонцы.
2. Гэтак высьмейваюць таго, хто не разумее зусім простай зьявы ды пра яе выпытвае. -
48
Сказаў казку з прыказкай. — Калі нехта паставіць цяжкія ўмовы.
-
49
Сказаў ні к сялу, ні к гораду. — На сказаную недарэчнасьць.
-
50
Сказаў ні ў пяць, ні ў дзесяць. — Калі нехта сказаў бязглузьдзіцу.
-
51
Сказаў, як зьвізаў. — Прыказка на ўдалую рэпліку, калі другому няма што й адказаць.
-
52
Скоры пасьпех людзям на сьмех. — Калі нехта сьпяшаючы работу псуе.
-
53
Скруцілася, як Саўрыцкага запусты. — Калі нешта доўгачаканае доўга рабілася й посьля марна гіне ня кончаным.
-
54
Скрывіўся, як сірада на пятніцу. — Калі нехта ад няпрыемнасьці зморшча твар.
-
55
Скрыпучая дрэва доўга скрыпіць. — Аб хваравітым, слабым чалавеку, які доўга жыве.
-
56
Скупы два разы траця. — Аб тым, хто трымаўся дарагой цаны за свой тавар, не прадаў яго, і гэты тавар посьля прапаў, змарнаваўся.
-
57
Скупы шылам сыту мачая. — Гэтак насьміхаюцца над скупым. Сыта - засалоджаная мёдам вада.
-
58
Слаўны бубны за гарамі, а як выйдуць - роўны з намі. — Аб расхваленым далёкім чалавеку, які, пры бліжэйшай знаёмасьці, выяўляецца нічым ня лепшы за іншых.
-
59
Слова - вецір. — Разважаюць гэтак таго, якога нехта незаслужана панізіў благімі словамі.
-
60
Слова ні вірабей, пусьціўшы ня зловіш. — Аб тым, хто не перадумаўшы, сказаў непатрэбнае слова, а потым каецца.
На запыт знайшлося 136 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць